Не трэба бегчы ад шчасця
Сёння зноўку звернемся да творчасці Міхаіла Лермантава. Яго верш «Ветразь» (памятаеце са школы: «Белеет парус одинокий...»?) прапануем прачытаць у перакладзе на беларускую мову Васіля Сахарчука:
Бялее ветразь адзінокі
У марскім блакітным тумане.
Чым яго вабіць край далёкі?
Што ў роднай кінуў старане?
Вятрыска свішча, гладзь гуляе,
І мачта гнецца і рыпіць.
О не — ён шчасця не шукае
І не ад шчасця прэч бяжыць.
Вада пад ім святлей, чым просінь,
І промні сонца над вадой,
А ён, бунтоўны, буры просіць,
Нібыта ў бурах ёсць спакой.
Цяпер ад высокай паэзіі пяройдзем да звыклых перакладаў:
развлечение — забава
уздечка — аброць
кстати — дарэчы
бездна, пучина — бездань
зоб — валляк
багрянец — барва
чаща — гушчар
предрассудки — забабоны
ладонь — далонь
бродяга — валачай
дьявол — д’ябал
июль — ліпень
подготовка — падрыхтоўка
отдых — адпачынак.
На сёння досыць. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём.