Будзеш рабіць – можаш зарабіць

Источник материала:  
Але ў КУСП «Порплішча» Докшыцкага раёна гэта не так. Па заснежаным полі за вёскай Варганы ўпэўнена рухаецца трактар МТЗ-1523 з бочкай, пакідаючы за сабой на белым палатне палетка роўныя цьмяныя палосы ад вадкіх арганічных угнаенняў. Уносіць іх вопытны механізатар Павел АНАШКЕВІЧ (на здымку).

— Адвожу арганіку ад трох фермаў па чарзе, — паведаў ён. — Пачынаю работу раніцой і заканчваю, бывае, у сем-восем гадзін вечара. За дзень раскідваю 130—140 тон.

— Снег не перашкаджае?

— Не, трактар новы, яшчэ года няма, магутны. Калі трэба, уключаю блакіроўку колаў, — і ён шчоўкае кнопкай у кабіне.

— А як заробак? Тысяч сто за дзень выходзіць?

— І больш. Адно — аб’ёмы, а па-другое, улічваецца класнасць, каэфіцыент працоўнага ўдзелу. Ды што там казаць: будзеш рабіць — будзеш і атрымліваць!

Уладзімір САУЛІЧ, «БН». Фота аўтара

←Возвращение в «Седую легенду»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика