У вілейскім музеі адбудзецца лекцыя пра мастацтва 20 стагоддзя

У нядзелю, 24 сакавіка, у 12.00 у Вілейскім краязнаўчым музеі пройдзе лекцыя “Мастацтва другой паловы 20-га стагоддзя з вышыні птушынага палёту. Агляд асноўных паняццяў і накірункаў”.
На ёй пакажуць кароткаметражныя фільмы пра тагачаснае мастацтва. Яны будуць ісці з сінхронным перакладам з нямецкай мовы.
Лекцыю правядзе Ала Вайсбанд, мастацтвазнаўца, музыказнаўца і філосаф. Яна растлумачыць некаторыя паняцці мастацтва таго перыяду: жывапіс дзеяння, новы рэалізм, мінімалізм, лэнд арт, поп арт, акцыянізм, артэ повэра, канцэптуалізм, боды арт, трансавангард, новыя дзікія, мастацтва прысваення.
Сустрэча будзе доўжыцца дзве гадзіны з перапынкам у 15 хвілін.
Пасля лекцыі будуць паказаны поўнаметражныя фільмы пра сучасных мастакоў таксама з сінхронным перакладам.
У наступную нядзелю, 31 сакавіка, будзе арганізавана лекцыя “Сучаснае мастацтва і кураторства. Як распрацоўваць выставачны праект”. Адбудзецца паказ фільмаў пра сучаснае мастацтва ў перакладзе з французскай мовы.
Аддзел інфармацыі.
Фота kharkov.info