Новыя ўнікальныя выданні збіраецца набыць Музей гісторыі Магілёва

Источник материала:  
13.03.2013 15:37 — Новости Культуры

Новыя ўнікальныя выданні збіраецца набыць Музей гісторыі Магілёва

Телерадиокомпания "Могилев"
Два унікальныя выданні плануе набыць Музей гісторыі Магілёва. Пра гэта паведаміў у інтэрв’ю “Тэлерадыёкампаніі “Магілёў” дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.
 
Адно з выданняў – фрагмент Бібліі Францыска Скарыны 1518 года выдання, другое – кніга Спірыдона Собаля “Апостал”. Фаліянты зараз знаходзяцца за межамі краіны.
 
Фрагмент Бібліі Францыска Скарыны – гэта некалькі старонак выдання 1518 года, надрукаваных у Празе. Выданне ўнікальнае. Верагоднасць таго, што гэта арыгінал, больш за 99%, кажуць навукоўцы. Зараз выданне знаходзіца ў адной з краін Еўрасаюза, у прыватнай калекцыі. Прадаваць яго ўладальнік не збіраўся. Аднак пасля некалькіх перамоў пагадзіўся. І назваў кошт – 9 тыс. долараў. У Беларусі пакуль ёсць толькі адзін канвалют з 10 кніг Францыска Скарыны. Цэны на выданні Скарыны даходзяць да 500 тыс. долараў за кнігу. Магілёўскі музей плануе набыць фрагмент, які ацэньваецца менш.
 
Знайшлі магілёўскія навукоўцы і яшчэ адно каштоўнае выданне. Кнігу Спірыдона Собаля “Апостал” - Куцеінскае выданне 1632 года. Зараз яна таксама за мяжой. Перамовы пра яе набыццё ўжо вядуцца. Для Магілёва Спірыдон Собаль з’яўляецца першадрукаром.
 
- У год, калі Магілёў аб’яўлены культурнай сталіцай Беларусі і СНД, атрымаць два экземплеры двух першадрукароў, якія сімвалізуюць і Беларусь, і Магілёў, было б вельмі значна, - падкрэсліў Аляксей Бацюкоў. 
←Автор «Стабилизатора»: если за мной придут, то вряд ли кто-то защитит

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика