Прэмію Гедройца і 10 тысяч еўра атрымаў Уладзімір Някляеў

Источник материала:  
01.03.2013 20:49 — Новости Культуры

Прэмію Гедройца і 10 тысяч еўра атрымаў Уладзімір Някляеў

Еўрарадыё
1 сакавіка ў Мінску ўручылі літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца. Упершыню прэмія за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную за прамінулы год, уручалася ў мінулым годзе. Яе заснавальнікі – Амбасада Польшчы ў Мінску, Польскі інстытут у Мінску, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН-цэнтр. У мінулым годзе прэмію атрымаў празаік Павел Касцюкевіч за кнігу “Зборная РБ па негалоўных відах спорта”.

Гран-пры ў гэтым годзе атрымаў Уладзімір Някляеў за кнігу "Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без".

Прэмію Гедройца і 10 тысяч еўра атрымаў Уладзімір Някляеў


Другое месца за кнігу дасталося Альгерду Бахарэвічу за кнігу "Гамбургскі рахунак Бахарэвіча". Узнагарода – паездка ў творчы адпачынак на шведскі востраў Готланд.

Альгерд Бахарэвіч: Я доўга не буду казаць. Натуральна, перошым быць лепш, чым другім. Але мне вельмі цікава, хто будзе першы, таму я сяду і пачакаю".

Трэцяе месца за кнігу “Сказы” прысудзілі Адаму Глобусу. Прыз – творчы побыт у польскім Уроцлаве.

Адам Глобус:
“Я вельмі ўсцешаны, што беларуская проза і нават мой сціплы талент мае столькі чытачоў, колькі я сёння бачу”.

Агулам у гэтым годзе на прэмію было пададзена 43 кнігі прозы, у шорт-ліст увайшлі 6 асобаў: Уладзімір Някляеў, Адам Глобус, Юры Станкевіч, Сяргей Балахонаў, Людміла Рублеўская і Альгерд Бахарэвіч.
←Названы победители выставочного проекта "Постулат"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика