Мы — вольныя птахі…
Сёння зноўку пачнём з класікі. Гэтыя радкі Аляксандра Пушкіна, мяркую, многім вядомыя. Згадаем некалькі іх з верша “Узник” (“Вязень”), які быў напісаны ў далёкім 1822 годзе:
Сижу за решеткой в темнице сырой.
Вскормленный в неволе орел молодой,
Мой грустный товарищ, махая крылом,
Кровавую пищу клюет под окном,
Клюет, и бросает, и смотрит в окно,
Как будто со мною задумал одно…
А вось і пераклад на беларускую мову:
Сяджу я за кратамі ў цемры гады.
Узрослы на волі арол малады,
Сябрук майго суму, махае крылом,
Крывавую ежу клюе за акном.
Клюе і кідае, глядзіць у акно,
Як быццам са мною задумаў адно.
Заве мяне поглядам, крыкам сваім
І хоча сказаць мне: “Давай паляцім!
Мы — вольныя птахі; пара, брат, пара!
Туды, дзе за хмарай бялее гара,
Туды, дзе за морам віднее маяк,
Дзе толькі вятрыскі гуляюць ды я”.
А цяпер вашай увазе прапануюцца звычайныя словы-пераклады. Як кажуць, матайце на вус:
ботва —цяўе
тысячелистник (бот.) — крываўнік
достояние, пожитки — набытак
неясыть (зоол.) — кугаўка
вкус — смак
жара, зной — спякота
дело — справа
изжога — пякотка
пола — крысо
пинок — выспятак
испугаться — спудзіцца
неистовый — апантаны
лепесток — пялёстак
уютный — утульны
щекотливо — казытліва
вожжи — лейцы
следить, высматривать — цікаваць
сосна — хвоя
плотник — цясляр
на ощупь — навобмацак
жертва — ахвяра
Ну і досыць на сёння. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём.