Люблю вясною навальніцу…
Хто ж не памятае вось гэтыя знакамітыя радкі Цютчава:
Люблю грозу в начале мая,
Когда весенний, первый гром,
Как бы резвяся и играя,
Грохочет в небе голубом.
Гремят раскаты молодые!
Вот дождик брызнул, пыль летит…
Повисли перлы дождевые,
И солнце нити золотит…
Безумоўна, вы здагадаліся, што далей будзе пераклад гэтага верша на беларускую мову. Сапраўды, так. Чытаем:
Люблю вясною навальніцу,
Калі блакітным майскім днём,
Нібы гуляе-весяліцца,
Грукоча ў небе першы гром.
Грымяць грымоты маладыя,
Вось дожджык пырснуў, пыл курыць,
У небе перлы дажджавыя,
І сонца ніткі залаціць.
З гары бяжыць ручай вясёлы,
Не заціхае гамана,
І грай лясны, і пошум долу —
Усё туруе перунам.
Ты скажаш: ветрагонка Геба
З усмешкай, кормячы арла,
Грымотнапенны кубак з неба
На дол праз край пераліла.
Ну а зараз, уласна кажучы, проста проза:
сундук — куфар
красавица — прыгажуня
фитиль — кнот
лейка — палівачка
спутник — спадарожнік
грабитель — рабаўнік
яичница — яечня
сабля — шабля
трактирщик — карчмар
майский жук — хрушч
танцы, пляска — скокі
натощак — нашча
омут, водоворот — вір
сочувствие — спагада
босиком — басанож
свадьба — вяселле
невинность, целомудрие — цнота
бумага — папера
обращение — зваротак
охапка — абярэмак
зерно, хлеб — збожжа
очки — акуляры
травля — цкаванне.
На гэтым ставім кропку. Спа-дзяёмся, у наступны раз зноў нешта перакладзём.