У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Гарэцкага

Источник материала:  
18.02.2013 19:59 — Новости Культуры

 

18 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрылася выстава «Браму скарбаў сваіх адчыняю…», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, аднаго з пачынальнікаў сучаснай нацыянальнай прозы, драматурга, публіцыста, вучонага, педагога Максіма Гарэцкага (1893—1938).

Экспазіцыя падрыхтавана на аснове шматлікіх архіўных матэрыялаў і друкаваных дакументаў з фонду аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў, расказвае пра жыццёвы і творчы шлях выдатнага сына беларускага народа.

Сярод экспанатаў — арыгіналы рукапісаў пісьменніка, у тым ліку першыя спробы пяра, датаваныя 1912 годам, рукапіс «Камароўскай хронікі», пераклад на рускую мову «Віленскіх камунараў», шматлікія занатоўкі, накіды, незавершаныя творы, іншыя творчыя матэрыялы, а таксама фальклорныя запісы. Экспазіцыя ўключае дакументы да біяграфіі пісьменніка, фатаграфіі Максіма Гарэцкага і яго родных, выданні твораў пісьменніка, літаратуразнаўчыя даследаванні, прысвечаныя яго творчасці.

На здымку 2 — выступае пляменнік Максіма Гарэцкага акадэмік НАНБ Радзім Гарэцкі.

Фота БелаПАН



Сергей САЦЮК

←Несвижский дворцово-замковый комплекс в этом году посетят не менее полумиллиона туристов.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика