Чаму ў крыніцу не носяць вадзіцу
Сёння мы не будзем перакладаць вершы. Яны — у наступны раз. Зараз звернемся да прымавак і прыказак. Паглядзіце, як яны часам нечакана гучаць на мове. І тым не менш дакладна перадаюць сутнасць першакрыніцы:
Атаманом артель красна. — Хвала ваяводзе, што войска ў згодзе.
Баба с возу — кобыле легче. — Баба з калёс, а каня як чорт панёс.
Бедность — не порок. — Сярмяга — не знявага, а жупан — не вялікі пан.
Без труда не вытащишь рыбку из пруда. — Каб рыбу есці, трэба ў воду лезці.
Берут завидки на чужие пожитки. — Чужая доля пад бокам коле.
Бестолковая голова ногам покоя не дает. — За дурной галавой нагам неспакой.
Богат Ермошка: завел кота да кошку. — Багаты Хадот: сабака ды кот.
Бог видит, кто кого обидит. — Бог бачыць з неба, што каму трэба.
Бог не выдаст, свинья не съест. — Бог не папусціць, свіння не ўкусіць.
Была бы шея, а ярмо найдется. — Быў бы араты, будзе й прыганяты.
В гости со своим самоваром не ходят. — У крыніцу не носяць вадзіцу.
Визга много, а шерсти нет. — Не столькі таго мёду, колькі смуроду.
А цяпер звычайныя пераклады:
напроказничать — напракудзіць
шалун, проказник — свавольнік
фамилия — прозвішча
стропило — кроква
бриться — галіцца
Отчизна — Айчына
тетрадь — сшытак
направление — накірунак
ловкий — спрытны
говорить — гаманіць
упражнение — практыкаванне
звук — гук
созвездие — сузор’е
шаг — крок
родственник — сваяк
вещество — рэчыва
ложбина — лагчына
чирей — скулянка
озимь — рунь
певец — спявак
чудо — цуд
ломоть — скіба
роща — гай.
Ну і досыць на сёння. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём.