Падляшша далучаецца да адзначэння Дня роднай мовы ў Брэсце
15.02.2013 09:51
—
Новости Культуры
Падляшша далучаецца да адзначэння Дня роднай мовы ў Брэсце
dzedzich.org
Сярод іншых сваю дзейнасць прадставіць “Музей Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах” і калектыў “Жэмерва”. Фармат удзелу яшчэ вырашаецца. Кажа Тамаш Суліма:
- Паколькі гэтае свята прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, мы там будзем выступаць не толькі як госці з Падляшша, але таксама прадставім уласнае выдавецтва на падляшскай мове. Са сваімі кніжкамі будзем сустракаць людзей. Будзем сустракаць, напэўна, таксама і з песняй на падляшскай мове ў выкананні калектыву “Жэмерва”.
Тамаш Суліма з “Музея Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах” адзначае, што супраца з грамадска-культурным цэнтрам у Берасці працягваецца некалькі гадоў.
Таксама сёлета падляшскія выканаўцы плануюць узяць удзел у цыкле этнаграфічных канцэртаў “Рух Зямлі” ў Берасці.