Творчы пошук

Источник материала:  

Дырэкцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» працуе над абнаўленнем канцэпцыі фестывалю. Аб гэтым паведаміла БЕЛТА начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Ларыса Аленская.

На яе думку, адно з асноўных змяненняў павінна закрануць конкурс маладых выканаўцаў. «Фестывальны конкурс трэба зрабіць цікавым для гледачоў, неабходна прыцягваць да ўдзелу ў ім маладых неардынарных выканаўцаў і дапамагаць ім раскрыць свае таленты», — упэўнена Ларыса Аленская. Новыя падыходы да правядзення фестывалю мастацтваў будуць прадстаўлены на адным з пасяджэнняў аргкамітэта фестывалю.

Цяпер дырэкцыя фестывалю вядзе прыём заявак на ўдзел у ХХІІ Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2013», ХІ Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск-2013». Прыём заявак адкрыты да 22 сакавіка 2013 года.

←Дыхание прозы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика