Жыццё, і слёзы, і любоў
Гэтыя радкі Аляксандра Пушкіна проста самі просяцца на музыку. І ёсць такі знакаміты раманс. Ён усім вядомы. А вось колькі радкоў знакамітага верша. Слухайце і спявайце, спявайце і слухайце:
Я помню чудное мгновенье:
Передо мной явилась ты,
Как мимолетное виденье,
Как гений чистой красоты.
В томленьях грусти безнадежной,
В тревоге шумной суеты
Звучал мне долго голос нежный
И снились милые черты…
А далей мы паглядзім, як гэтыя радкі гучаць у перакладзе на беларускую мову:
Я помню дзіўнае імгненне:
Перада мной паўстала ты,
Як пралятаючае сненне,
Як геній чыстай пекнаты.
Праз боль і смутак невымоўны
За безразважнай мітуснёй
Мне чуўся голас твой чароўны
І мілы воблік сніўся твой.
Гады мінулі. Шквал бунтоўны
Развеяў мар даўнейшых рой,
Забыў я голас твой чароўны,
Забыў я твар нябесны твой...
Душа зазнала абуджэнне:
І вось ізноў паўстала ты,
Як пралятаючае сненне,
Як геній чыстай пекнаты.
І сэрца ў радасным імкненні,
І для яго ўваскрэслі зноў
І захапленне, і натхненне,
Жыццё, і слёзы, і любоў.
Пасля гэтых цудоўных радкоў неяк, паверце, не вельмі хочацца перакладаць звычайныя словы... Ды мала, што не хочацца. Жыццё — гэта не толькі паэзія, але і звычайная проза. Пачынаем:
фрукты — садавіна
овощи — агародніна
замужняя женщина — кабета
костер — вогнішча
ссуда, заем — пазыка
филе — паляндвіца
вспугнуть — успудзіць
ад — пекла
змея — вужака
магазин — крама
стадо — статак
риск — рызыка
олифа — пакост
стыдливый — сарамлівы
зрелище — відовішча
пикейное покрывало — капа
изморось — імгла, імга
февраль — люты
обложка — вокладка
соответствовать — стасавацца
комната — пакой
милосердие — літасць
изнеженный — спешчаны
дымка, туман — смуга
утка — качка
зажигалка — запальнічка.
Ну і досыць пакуль. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём.