Італьянцы прадставяць на "Бэрлінале" фільм Žyvie Biełaruś!
08.02.2013 11:43
—
Новости Культуры
Італьянцы прадставяць на "Бэрлінале" фільм Žyvie Biełaruś!
8 лютага адбудзецца паказ фільму "Жыве Беларусь!" на кінафестывалі "Берлінале" ў межах Еўрапейскага кінакірмашу. Найбольш цікава тое, што фільм будзе прадстаўлены італьянскім павільёнам кампаніі Intramovies, якая з'яўляецца сусветным дыстрыбутарам стужкі.
У каталогу Кінакірмашу фільм падпісаны беларускай лацінкай Žyvie Biełaruś! і па-ангельску Viva Belarus!, суседнічае з французскай камедыяй Vive la France!. Акрамя таго, Intramovies прэзентуе на фестывалі некалькі італьянскіх і адну нямецкую стужку.
Фільм "Жыве Беларусь!" апавядае пра сучасную Беларусь. Маладога рок-музыку Мірона Захарку забіраюць у войска, а гурт трапляе ў чорныя спісы. У войску ён пачынае весьці дзённік у інтэрнэце, дзе апісвае дзедаўшчыну і ўмовы службы. Дзённік перарастае ў адкрытае супрацьстаянне з рэжымам.
Прэзэнтацыя фільму:
Fri. 8th — 14.45 — CinemaxX 16
Potsdamer Straße 5
10785 Berlin, Entrance Voxstraße

European Film Market (Эўрапейскі Кінакірмаш) — зьяўляецца адной з найбуйнейшых у сьвеце гандлёвых пляцовак у галіне кіно і тэлебачаньня.
Intramovies — незалежная кампанія, створаная больш за 40 гадоў таму, зьяўляецца міжнародным дыстрыбутарам фільмаў з усяго сьвету. Кампанія бярэ ў распаўсюд ня больш за8–10 стужак на год. Многія зь іх атрымліваюць прызнаньне на міжнародных фэстывалях. Intramovies зьяўляецца афіцыйным дыстрыбутарам сотняў карцінаў, у тым ліку такіх рэжысэраў, як Фэліні, Антаніёні, Пазаліні, Дэ Сіка, Бэрталючы, і іншыя.
![]() |
Кадр з фільму "Жыве Беларусь" падчас паказу на Канскім кінафестывалі ў 2012 годзе |
У каталогу Кінакірмашу фільм падпісаны беларускай лацінкай Žyvie Biełaruś! і па-ангельску Viva Belarus!, суседнічае з французскай камедыяй Vive la France!. Акрамя таго, Intramovies прэзентуе на фестывалі некалькі італьянскіх і адну нямецкую стужку.
Фільм "Жыве Беларусь!" апавядае пра сучасную Беларусь. Маладога рок-музыку Мірона Захарку забіраюць у войска, а гурт трапляе ў чорныя спісы. У войску ён пачынае весьці дзённік у інтэрнэце, дзе апісвае дзедаўшчыну і ўмовы службы. Дзённік перарастае ў адкрытае супрацьстаянне з рэжымам.
Прэзэнтацыя фільму:
Fri. 8th — 14.45 — CinemaxX 16
Potsdamer Straße 5
10785 Berlin, Entrance Voxstraße

European Film Market (Эўрапейскі Кінакірмаш) — зьяўляецца адной з найбуйнейшых у сьвеце гандлёвых пляцовак у галіне кіно і тэлебачаньня.
Intramovies — незалежная кампанія, створаная больш за 40 гадоў таму, зьяўляецца міжнародным дыстрыбутарам фільмаў з усяго сьвету. Кампанія бярэ ў распаўсюд ня больш за
Даведка
Фільм "Жыве Беларусь!" (Viva Belarus!).
Прадукцыя: Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакумэнтальных фільмаў (WFDIF) і францускі Canal +.
Рэжысэр — Кшыштаф Лукашэвіч (рэжысэр "Лінч", 2 рэжысэр "Бітва Варшаўская 1920", асыстэнт рэжысэра "Агнём і мячом", Quo Vadis, аўтар сцэнару "Генэрал Ніл" і інш.).
Мастацкі кіраўнік, сцэнаграфія — Анджэй Галіньскі (жыве ў Канадзе) ("Out of Reach" са Стывенам Сыгалам, "Агнём і мячом", "Mala Matura 1947" і інш).
Апэратар — Вітальд Сток (Вялікабрытанія) (сэрыял "Закон Мэрфі", "As if", "The Match").
Сцэнар — Франак Вячорка і Кшыштаф Лукашэвіч.
У ролях: Караліна Грушка ("Кісларод", "Капітанская дачка", "У жніўні44-га "), Анатоль Кот ("Акупацыя. Містэрыі", "Анастасія Слуцкая", "Маргоша", сэрыял "Салдаты" і г.д.), Зьміцер "Vinsent" Папко ("Вышэй за неба"), Аляксандар Малчанаў (Купалаўскі тэатар, а таксама "Каменская", "Акупацыя. Містэрыі", "Цёмная ноч" і інш.), Раман Падаляка (Купалаўскі тэатар, а таксама "Сьляпое шчасьце", "На безыменнай вышыні", "Эрык 14"), Дзяніс Тарасенка (Свабодны тэатар, а таксама "Франц і Паліна", "Марго. Вогненны крыж", "Капітан Гардзееў" і інш.), Аляксандар Памідораў (шbоўмэн), Павел Крыксуноў ("Тутэйшыя"), Павел Гарадніцкі і інш.