Люстэрка часу

Источник материала:  

Душа майстра была адданая Магілёўшчыне.

У Магілёве адбылася прэзентацыя кнігі Веры Пракапцовай, дачкі вядомага мастака, ураджэнца Прыдняпроўскага краю Паўла Масленікава.

Выданне «Павел Масленікаў. Партрэт мастака ў люстэрку часу» выйшла напярэдадні надыходзячага стагоддзя з дня нараджэння майстра. Усе выдаткі, звязаныя з фінансаваннем кнігі, узяў на сябе Фонд Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва. Кніга адмыслова ілюстравана, змяшчае фатаграфіі, рэпрадукцыі, архіўныя дакументы, а таксама ўспаміны блізкіх людзей пра Паўла Масленікава. Так, пра яго працу на пасадзе рэктара Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута і пра вучняў майстра пэндзля распавядае раздзел «Складаючы ўласнае жыццё».

Творчая спадчына Паўла Масленікава шматгранная. Яшчэ пры жыцці значную частку сваіх работ з выявай краявідаў Магілёўшчыны ён завяшчаў мастацкаму музею абласнога цэнтра, які зараз носіць яго імя. Па прызнанні аўтара Веры Пракапцовай, каля 300 экзэмпляраў арыгінальнага выдання будуць падараваны навучальным установам і бібліятэкам вобласці.

←От потешки до хайку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика