Як выглядае праект помніка Максіму Танку ў Мядзеле

Источник материала:  
06.02.2013 15:20 — Новости Культуры

Як выглядае праект помніка Максіму Танку ў Мядзеле

Рэгіянальная газета
“Рэгіянальная газета” паведамляла, што ў Мiнску адбылося пасяджэнне журы конкурсу эскізных праектаў помніка Максіму Танку. У пасяджэнні прымалі ўдзел і прадстаўнікі Мядзельшчыны.

Як выглядае праект помніка Максіму Танку ў Мядзеле


На суд жыры прадставілі чатыры праекты помніка. На двух з іх паэт адлюстраваны седзячы, яшчэ на двух – стоячы. Адным з варыянтаў было паказаць паэта на парозе бацькоўскай хаты, яшчэ адным – калі ён стаіць на камяні.

У выніку журы адобрыла вось гэты праект (на здымку). Яго аўтары – скульптары Аляксандр Фінскі і Іван Міско і архітэктар Армен Сардараў. Паэт паказаны ў момант, калі ідзе па брукаванцы. Яна ўвасабляе шлях жыцця песняра, сугучны з вершам "Камяні" (твор напісаны ў 1946 годзе).

– Чаму менавіта гэты праект выбрала журы? – запытаў у намесніка начальніка ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Святланы Баранок.

– На мой погляд, таму што ён выглядае найбольш сучасна з прапанаваных, – адказала яна. – І адлюстроўвае сутнасць Максіма Танка як паэта, грамадзяніна, чалавека.

У бліжэйшы час аўтары праекта будуць дапрацоўваць дэталі ў прывязцы да мясцовасці. Помнік з натуральнага каменя і бронзы плануюць устанавіць сёлета. Размесціцца ён на рагу вуліцы 17 Верасня і плошчы Шаранговіча ў Мядзеле, непадалёку ад гарадскога Дома культуры. 
←Кукольный мир белорусских манекенщиц представила на выставке Ирина Хануник-Ромбальская

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика