У Гомелі рэстаўруюць унікальны трохметровы абраз 1811 года
01.02.2013 11:34
—
Новости Культуры
У Гомелі рэстаўруюць унікальны трохметровы абраз 1811 года
Карціну намаляваў славуты беларуска-польска-літоўскі мастак эпохі класіцызму Ян Дамель.
Як паведамляе сайт gomel.catholic.by, карціну знайшоў вернік гомельскай рымска-каталіцкай царквы Анатоль Шчучко з вёскі Вішнева Смаргоньскага раёна. Карціну ён выявіў у сябе на радзіме. Яна стаяла ў касцёле ў далёкім куце, цалкам пацямнелая.
Для рэстаўрацыі ўнікальнага абраза святога Іосіфа з немаўлём Ісусам вернік знайшоў рэстаўратара ў Гомелі. Займаецца абразам прафесійны рэстаўратар Яўгенія Фей. Завяршыць усе працы плануюць у траўні. Тады, у Ноч музеяў, карціну выставяць у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі. Потым абраз адправіцца назад у вясковы касцёл і зойме там ганаровае месца над галоўным алтаром.
Дарэчы, працы Яна Дамеля захоўваюцца ў нацыянальных мастацкіх музеях Літвы і Польшчы. Дагэтуль было вядома, што ў Беларусі ёсць толькі адна праца Дамеля — абраз святой Канстанцыі. Ён знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску.
Фота gomel.catholic.by |