Ад «тлустага» да «лядашчага»

Источник материала:  

Тэлефануе чытач Мікалай Пятровіч (прозвішча ён не назваў). Падзякаваў за рубрыку, пакрытыкаваў месцамі і зрабіў заўвагу. Маўляў, у перакладзе верша “Явар і каліна” Янкі Купалы на рускую мову слова «явар» не адпавядае перакладзенаму «тополь». Што тут сказаць? Мажліва, Мікалай Пятровіч мае рацыю. На жаль, аўтар рубрыкі не валодае паэтычным дарам. І пераклады бяруцца з агульнадаступных крыніц. Дарэчы, там жа, у гэтых крыніцах, былі знойдзены аж тры варыянты перакладу на рускую мову знакамітай «Веранікі» Максіма Багдановіча. Але аб гэтым — у наступных выпусках «Лікбеза». А сёння адразу, без лірыкі, пачнём з сярмяжнай прозы:

жирный — тлусты

подорожник — трыпутнік

типография — друкарня

одуряющий, шумный — тлумны

председатель — старшыня

смотрины — агледзіны

торговля — гандаль

трясина — дрыгва

крыльцо — ганак

резво — порстка

мелок — крэйда

шерсть — поўсць

радуга — вясёлка

столб — слуп

отечество — бацькаўшчына

случай — выпадак

говядина — ялавічына

каблук — абцас

обои — шпалеры

щеколда, скоба — клямка

уста — вусны

одуревший, обалдевший — ачмурэлы

фонарь — ліхтар

дряхлый, тщедушный — лядашчы.

Ну, мабыць, на сёння і досыць. Спадзяёмся, у наступны раз зноўку нешта перакладзём.

←Такие важные мелочи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика