Унучкі Лукашэнкі: "Мы Коласа чытаем і Купалу"

Источник материала:  
19.01.2013 12:35 — Новости Культуры

Унучкі Лукашэнкі: “Мы Коласа чытаем і Купалу”

Еўрарадыё
Настасся і Дар’я Лукашэнка з’явіліся на ўзнагароджанне разам з маці. Дзяўчынкі падзялілі на дваіх першае месца на дзіцячым літаратурным конкурсе ў катэгорыі “творы малодшых школьнікаў”.

Унучкі Лукашэнкі: "Мы Коласа чытаем і Купалу"
Насасся і Дар'я Лукашэнка разам з маці

У зале дзяўчынак пасадзілі на першы шэраг, разам з маці. У якасці прыза ўнучкам кіраўніка краіны ўручылі па ганарары ў 100 тысяч і кнігу з аўтографам сына Якуба Коласа — Міхася Міцкевіча. Сам сын пісьменніка на ўзнагароджанне не з’явіўся.

Падчас віншаванняў Дзеда Мароза і Снягуркі дзяўчынкі сціпла слухалі ды апладзіравалі, калі ўзнагароджвалі іншых пераможцаў.

Унучкі Лукашэнкі: "Мы Коласа чытаем і Купалу"


Напрыканцы унучак кіраўніка краіны выцягнулі танцаваць, тыя не супраціўляліся.

Унучкі Лукашэнкі: "Мы Коласа чытаем і Купалу"
Пераможцаў віншавалі песняй

На пытанні журналістаў дзяўчынкі спрабавалі адказваць па-беларуску.

“Мы Якуба Коласа чытаем, Янку Купалу чытаем. Я пісала пра незвычайнага снегавіка, які ажыў”, — расказвае пра сваю казку Настасся Лукашэнка.

Яе сястра для сюжэта абрала больш “фэнтэзійны” вобраз.

“Я пісала пра аднарога, як я скакала ў цудоўную краіну. Мы пісалі як апавяданне”, — кажа Дар’я Лукашэнка. Неўзабаве дзяўчаты сышлі.

Заняўшы другое месца ў конкурсе Алесь Клікуноў напісаў казку пра бяздомнага сабаку і яго прыгоды ў Дзеда Мароза ў гасцях. Хлопчык запэўніў Еўрарадыё, што дома заўжды размаўляе па-беларуску.

“Так, дома па-беларуску размаўляю. А ў школе па-расійску, бо школа расійскамоўная”, — адказвае Алесь. Гэтае апавяданне — яго першы твор.

Унучкі Лукашэнкі: "Мы Коласа чытаем і Купалу"
Алесь Клікуноў з дыпломам другога месца

Нагадаем, што летась адзначалася 130-годдзе Якуба Коласа. Да юбілею музей пісьменніка абвясціў дзіцячы літаратурны конкурс.

У конкурсе паўдзельнічалі дзясяткі вучняў у двух узроставых катэгорыях “Творчыя работы малодшых школьнікаў” і “Творчыя работы школьнікаў”. У апошняй катэгорыі першае месца заняў Максім Краўчанка, а другое — Уладзімір Кошкін.
←Новый сезон концертных выступлений в Беларуси открыт.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика