Узнагародзілі аўтараў лепшых лістоў да Дзеда Мароза
15.01.2013
—
Новости Культуры
З сярэдзіны снежня ў Палацы культуры працуе “Навагодняя пошта для Дзеда Мароза”.
У спецыяльную скрыню дзеці апускалі лісты да казачнага Дзядулі. Напярэдадні Новага года супрацоўнікі Палаца культуры вызначылі аўтараў лепшых з іх.
Падчас падвядзення вынікаў улічвалі арыгінальнасць. Адзначылі тых дзяцей, якія выказвалі цікавыя думкі. Напрыклад, у адным з лістоў разважалі пра тое, што Дзед
Мароз – гэта ідэальны мужчына, які выконвае ўсе жаданні, – расказвае дырэктар Палаца культуры Вольга Шляпо. – Пераможцамі сталі дзве 12-гадовыя дзяўчынкі –
Дар’я Варанько і Ганна Тушынская.
Пераможцы атрымалі прызы: адна – шчыпцы для завіўкі валасоў, другая – мяккую цацку і білет на 5D-кіно.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота yandex.by