Назву для піцэрыі выбіраюць з дапамогай інтэрнэта
13.01.2013
—
Новости Культуры

У інтэрнэце праводзіцца апытанне наконт назвы для новай піцэрыі. Галасаванне на сайтах http://www.myadel.minsk-region.by і narachanka.by.
Прапануюцца наступныя варыянты: “Тет-а-тет”, “Тайм Аут” і іншыя. Прапановы можна дасылаць на скрыню ideologm@mail.ru.
Піцэрыя размесціцца ў цэнтры горада, па вуліцы Крупскай, у колішнім кафэ “Ласунак”. Зараз завяршаецца рэканструкцыя памяшкання. Адкрыццё піцэрыі ў Мядзеле запланаванае на першы квартал гэтага года.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота yandex.by