«Мярзотнік» дайшоў да «кропкі»
А давайце пачнём з лірыкі. Хто здагадаўся — той маладзец.
Я вас кахаў: каханне засталося
Ў душы маёй, загасла не зусім,
Але я не шукаю з вамі зносін,
Бо не жадаю засмуціць нічым.
Я вас кахаў так ціха, так журботна,
Што рэўнасцю пачаў занемагаць,
Я вас кахаў так шчыра, так пяшчотна,
Як дай вам Бог каханай іншым стаць…
Безумоўна, гэта знакаміты верш Аляксандра Пушкіна “Я вас любил” (1829 г.). Менавіта так ён можа гучаць у перакладзе на беларускую мову. На мой погляд, зусім някепска. Ну а цяпер па звычцы пераходзім да прозы:
негодяй — мярзотнік
исподволь — спакваля
ловкач — спрытнюга
отвращение — агіда
утроба — вантроба
налим — мянтуз
лихорадка — трасца
желудок — страўнік
стропило — кроква
брюхо — чэрава
скворец — шпак
носки — шкарпэткі
горшок — чыгун
трудолюбивый — працавіты
точка — кропка.
На сёння дастаткова. А заўтра, спадзяюся, зноўку нешта цікавае перакладзём.