У Вілейцы пройдзе калядны канцэрт
10.01.2013
—
Новости Культуры

Увечары ў пятніцу, 11 студзеня, у Палацы культуры адбудзецца святочны канцэрт "Святло Нараджэння Хрыстова".
Пройдзе падобнае мерапрыемства ў горадзе ў чацверты раз.
Плануецца, што падчас канцэрта выступяць хоры храмаў з Вілейкі, Маладзечна, вёскі Любань Вілейскага раёна, мастацкія калектывы вілейскай гімназіі №2, дзіцячай школы мастацтваў.
Пачатак канцэрта ў 18 гадзін.
А перад ім, у 17 гадзін, упершыню пройдзе канцэрт ансамбля школы званароў Беларускай праваслаўнай царквы. Будзе ён суправаджаць расказ пра званы. Выступяць вілейскія фальклорна-этнаграфічныя калектывы.
Уваход на канцэрт вольны.
Аддзел інфармацыі.
Фота static.diary.ru