Ад «цыравання» да «чапялы»
…Зайшоў у кабінет калега. Добры знаўца беларускай мовы, дарэчы. І з парога прызнаўся: маўляў, толькі цяпер даведаўся, што слова «колобок» па-беларуску гучыць як «балабушка». Ну што тут казаць. Можа, словамі Пушкіна (на жаль, не ведаю дакладнага перакладу):
О, сколько нам открытий чудных
Готовят просвещенья дух,
И опыт, сын ошибок трудных,
И гений, парадоксов друг…
Ідзём далей, чакаючы новых адкрыццяў:
штопанье — цыраванне
телепень — цяльпук
лепешка — праснак
лакомства — прысмакі
колокол — звон
плохой — благі
бусы — пацеркі
белокрыльник — капытнік
сосредоточенный — засяроджаны
парикмахерская — цырульня
кружка — конаўка
пить, наклоняя сосуд — нагбом
чешуя — луска
рыло — лыч
поджилки — лыткі
сковородник — чапяла.
На гэтым сёння ставім кропку. Спадзяёмся, што ў наступны раз яшчэ нешта перакладзём.