У Мінску паказалі арт-аб'екты з "прабабулінага" матэрыялу
29.12.2012 15:02
—
Новости Культуры
У Мінску паказалі арт-аб'екты з "прабабулінага" матэрыялу
Арганізатары кажуць, што праект "НаПраСьвет" дазваляе паглядзець па-іншаму на архаічны, "прабабулін", матэрыял - лямец і на традыцыйную тэхналогію валяння. Пакуль большасць з нас ведаюць воўну толькі як матэрыял для адзення, мастакі робяць з яе арт-аб'екты. У выставе прынялі ўдзел 15 мастачак з Беларусі, Расіі і Швецыі.
Прапануем паглядзець некаторыя работы з выставы. А за больш вялікім кавалкам мяккага і цёплага мастацтва прыходзьце ў музей.



Прапануем паглядзець некаторыя работы з выставы. А за больш вялікім кавалкам мяккага і цёплага мастацтва прыходзьце ў музей.
![]() |
Ірына Лагуноўская, "Ракушкі", 2012 г., воўна, валокны, галька |

![]() |
Наста Арайс, "Птушкі", 2009 г., лямец |
![]() |
Гуніла Пэтаў Шоберг, серыя "Усміхнуцца, крычаць і казаць", 2000 г., лямец |
![]() |
Гуніла Пэтаў Шоберг, "Блакітны бутон", 1995 г., лямец, лён |

![]() |
Наста Глушко, "Цені летуценняў", 2012 г., воўна, мокрае валянне |
![]() |
Наталля Ігнацьева, "Першы прыезд на дачу ў сакавіку або 5 першаэлементаў", 2012 г., лямец, шкло, вада, расліны |
![]() |
Ірына Калеснікава, "Гульня света", 2012, мокрае лямцаванне, лямец, шоўк, натуральныя валокны |
![]() |
Наста Глушко, "Гульня", 2012 г., воўна, марская галька, мокрае валянне |
![]() |
Вольга Конева, "Прабуджэнне святла пасля дажджу", 2012 г., лямец |
![]() |
Ірына Калеснікава, фрагмент інсталяцыі "Галава ў аблоках", 2012 г. |
![]() |
Анастасія Ямінская, "Журавіны", 2009 г., аўтарскае лямцаванне |

![]() |
Шапашнікава Ганна, "...ценевы тэатр", 2012 г., лямец |
![]() |
Удзельніцы выставы |