Беларус трапіў у фіналісты ўкраінскага музычнага шоў
23.12.2012 18:44
—
Новости Культуры
Беларус трапіў у фіналісты ўкраінскага музычнага шоў
За званне найлепшага спевака праекта змагаліся чатыры ўдзельнікі — беларус Яўген Літвінковіч з Жодзіна, Аіда Нікалайчук, Дзмітрый Сысоеў і Аляксей Смірноў.
Беларус выканаў дзве кампазіцыі. Першая песня — легендарны хіт "Voyage" гурта Desireless, а другая — "Ён быў старэйшы за яе" гурта "Машина времени". Акрамя добрага выканання песень Літвінковіч здзівіў усіх яшчэ і сваім танцам падчас выканання "Voyage".
Па выніках галасавання гледачоў Літвінковіч разам з Аідай Нікалайчук і Аляксеем Смірновым выйшаў у наступны раўнд фіналу. Наступны эфір шоу адбудзецца 29 снежня, а 20-й паводле мінскага часу. Галоўны прыз конкурсу — два мільёна грыўняў (каля 250 тысяч долараў).
Нагадаем, вясной сёлета Яўген Літвінковіч ужо стаў адкрыццём конкурсу "Украіна мае талент".
Фота з сайту kaktebe.net |