Самі сабе рэжысёры

Источник материала:  

На Магілёўшчыне прайшоў першы рэгіянальны кінафестываль мультфільмаў «Жар-птушка».

Самых зацятых аматараў мультфільмаў адбіралі ў Дрыбіне. Усяго ў конкурсе ўдзельнічала 276 школьнікаў ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. На суд журы яны прадставілі 54 работы. Гэта малюнкі, відэаролікі і работы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

— У дзень фестывалю ў раённым Доме культуры мы арганізавалі выставу работ удзельнікаў і паказ фільмаў, якія яны знялі, — гаворыць Сяргей Пічкін, намеснік дырэктара Дрыбінскага раённага цэнтра культуры. — Пераможцаў адбіралі ў чатырох намінацыях.

Цікава, што меншыя дзеці ў асноўным прысылалі малюнкі, а вось старэйшыя — відэаролікі і фотаздымкі. Але, як і ў любым правіле, і тут не абышлося без выключэнняў. Так, пераможцам конкурсу відэаролікаў стаў першакласнік, які зняў фільм пра свой аграгарадок Пудоўня.

←Артистам раздали подарки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика