Маладзечна і Вілейка – самыя галасістыя гарады

Источник материала:  

Выступленне маладзечанцаў.

У фінал шоу тэлеканала СТВ “Гарады, якія спяваюць”, трапілі прадстаўнікі Маладзечна і Вілейкі.

Адбор удзельнікаў праводзіўся ў 42 гарадах краіны. Сярод іх былі Смаргонь, Маладзечна і Вілейка. У выніку ў фіналістах апынуліся маладзечанцы і віляйчане.

Праект прадугледжваў два паўфіналы. У другім паўфінале, які прайшоў 1 снежня, удзельнічалі  вакалісты Валерыя Дасюкевіч, Вераніка Савіцкая, Дзмітры Бялоў і танцавальная пара Настасся Кляпча і Сяргей Падкас з Маладзечна, а таксама дуэт “Браты-славяне” (Міхаіл Ермаковіч і Сяргей Скаражонак) з Вілейкі. І яны трапілі ў фінал шоу. Выніковы канцэрт на канале СТВ пройдзе 8 снежня.

Хто адбіраў фіналістаў?

І ў Маладзечне, і ў Вілейцы ў склад журы ўваходзілі і нашы землякі. У Маладзечне пуцёўку ў паўфінал конкурсу давалі  спявачка ўраджэнка Маладзечна Ніна Багданава, работнік абласнога Цэнтра народнай творчасці маладзечанец Дзмітры Сушко. У Вілейцы – начальнік аддзела ідэалогіі Вілейскага райвыканкама Жанна Петух, артыст эстрады, вядомы сваёй працай у “Песнярах”, Валеры Скаражонак, які нарадзіўся ў Вілейцы.

Хто ў фінале?

Ад Вілейкі гэта дуэт “Браты-славяне”. Удзельнікі дуэта Міхаіл Ермачонак і Сяргей Скаражонак, брат Валерыя Скаражонка, працуюць настаўнікамі музыкі. Сярод фіналістаў ёсць яшчэ адна віляйчанка Вераніка Савіцкая – выпускніца эстраднай студыі “Экспромпт” пад кіраўніцтвам Нэлі і Алега Зайцавых. Але ў “Гарадах, якія спяваюць”, яна была ў камандзе Маладзечна.

А Маладзечна дастойна прадставіць вакальна-харэаграфічны калектыў, у які ўвайшлі  навучэнка 3 курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры рэгіянальнага конкурсу “Адна зямля” Валерыя Дасюкевіч, згаданая ўжо намі Вераніка Савіцкая, якая цяпер вучыцца ў Маладзечне ў музычным каледжы імя Міхала Клеафаса Агінскага, Дзмітры Бялоў, які ў сваім звычайным жыцці працуе слесарам-зборшчыкам. Сваім танцавальным майстэрствам іх падтрымлівае пара: Настасся Кляпча і  Сяргей Падкас.

Галасуйце за нашых

Сваімі галасамі падчас трансляцыі фінальнага канцэрта вы можаце падтрымаць землякоў Уключыце свой тэлевізар 8 снежня ў 20.10.

Мікола ГАЙДУК.

Фота забяспечана Валерыяй Дасюкевіч.

←В канун новогодних праздников подарок своим поклонникам подарил Тариэл Майсурадзе.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика