Беларусь у часы Напалеона - унікальныя выявы

Источник материала:  
08.12.2012 17:10 — Новости Культуры

Беларусь у часы Напалеона — унікальныя выявы

Наша Ніва
У Мінску ідзе выстава Фабэра дзю Фора, мастака і палкоўніка арміі Напалеона.

Беларусь у часы Напалеона - унікальныя выявы
На падыходзе да Полацка, 25 ліпеня 1812 г.

У 1812 дзю Фор прайшоў Беларусь двойчы — ідучы да Масквы і назад.

Выстава называецца "Вайна 1812 года вачыма відавочцы. Графіка Х.В. фон Фабера дзю Фора" будзе цікавая не толькі мастацтвазнаўцам ды гісторыкам... На яго малюнках нехта можа пазнаць родныя мясціны, а нехта і задумацца пра пераменлівасць фартуны.

Хрысьціян Вільгельм Фабэр дзю Фор, нарадзіўся ў1780, у Нямеччыне, у сям’і нашчадкаў французскіх гугенотаў. Вывучаючы мастацтва і займаючыся маляваннем з дзіцячых гадоў, дзю Фор, аднак, абраў кар’еру вайскоўца. У 1809 ён добраахвотна далучыўся да "Вялікай арміі" Напалеона. У 1812 г. служыў у рэзерве 25-й пяхотнай дывізіі, дайшоў да Барадзіна.

Беларусь у часы Напалеона - унікальныя выявы
Каля Ваўкавыска, 14 снежня 1812 г.

Беларусь у часы Напалеона - унікальныя выявы
Прыгарады Бешанковічаў, на правым беразе Дзвіны, 29 ліпеня 1812 г.

Беларусь у часы Напалеона - унікальныя выявы
У лагеры каля Дзісны, 23 ліпеня 1812 г.

Яго малюнкі, зробленыя ў Беларусі, вельмі натуралістычныя, насычаныя дэталямі, што для нас ёсць найкаштоўнейшым дакументам тае эпохі.

У творчы даробак дзю Фора, што датычыць нашага краю, уваходзяць сотні малюнкаў і шкіцаў, 100 акварэляў, два жывапісныя палатны — "Пераправа праз Бярэзіну" і "Кавярня Lichtenstein у Вільні". Віды Улы, Сянна ці Бешанковічаў сталі наагул адзінымі выявамі, з якіх мы можам уявіць нашыя краявіды тае драматычнае эпохі.

Літаграфіі "Ваколіцы Смаргоні. 1812", "Полацк 1812", "Бівуак у Лёзне. 1812", "Від Сянна. 1812", "Пераправа праз Бярэзіну 28 лістапада 1812 года", што выйшлі ў альбомах, сталі класікай еўрапейскага гісторыка-батальнага жанра. Пры тым у творах мы можам вычуць і вельмі асабістае стаўленне мастака да тых трагічных падзеяў у Беларусі.  Між іншым, напалеонаўскім ваярам належыць пачэснае месца ў гісторыі мастацтва, у жанры архітэктурнага пейзажу Беларусі. Багата твораў, прысьвечаных падзеям на нашых землях, пакінуў мастак Альберт Адам, які браў удзел у паходзе на Расею ў складзе IV-га корпуса Багарнэ.

Беларусь у часы Напалеона - унікальныя выявы
У ваколіцах дарогі ад Браслава да Дзісны, 21 ліпеня 1812 г.

Беларусь у часы Напалеона - унікальныя выявы
Між Плешчаніцамі і Смаргонню, 2 снежня 1812 г.

Беларусь у часы Напалеона - унікальныя выявы
Каля Бешанковічаў, 28 ліпеня 1812 г., у 5 гадзін раніцы.

Пасля вяртання ў Францыю, на падставе шматлікіх замалёвак, Адам стварыў нізку з 83 аркушаў, выкананых алеем на паперы, а пасьля яшчэ дадаў сто тлумачальных тэкстаў — урыўкаў з паходнага журнала самога мастака, цытат з успамінаў удзельнікаў вайны.

Нямецкі мастак-баталіст Петэр Гес у 1840-я напісаў на спецыяльную замову дванаццаць карцін, што адлюстроўвалі розныя эпізоды вайны 1812 года. Гес праехаў напалеонаўскім шляхам і зрабіў шматлікія замалёўкі і акварэлі. Многія з іх маюць вартасць для беларускіх даследчыкаў.

Вялікую мастацкую каштоўнасць маюць і архітэктурныя краявіды Беларусі, створаныя французскім мастаком, сынам ветэрана 1812 года, Барталамеем Лавэрнем. Дарэчы, Лавэрнь, апроч вялікага падарожжа па Беларусі, здзейсніў таксама паход аж да Тасаманіі і Аўстраліі. Так што французскі глядач мог пазнаёміцца з відамі нязнаных яму краёў. Невыпадкова і Напалеон Орда вучыўся ў французскіх арітэктурных пейзажыстаў.

Але пра гэта — асобна, а сёння раю ўсім схадзіць у Нацыянальны мастацкі, паразглядаць краявіды і архітэктуру, угледзіцца ў твары й французаў і беларусаў тае пары, калі не было фатаграфіі.

Беларусь у часы Напалеона - унікальныя выявы
У ваколіцах Астроўна, 1 жніўня 1812 г.

Беларусь у часы Напалеона - унікальныя выявы
Лагер каля Улы, 26 ліпеня 1812 г.

Беларусь у часы Напалеона - унікальныя выявы
Бешанковічы, 30 ліпеня 1812 г.

←На экспериментальной сцене Большого театра состоится премьера балета «Зал ожидания»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика