Галіна Асіповіч прэзентавала сваю першую кнігу

Источник материала:  

У чацвер, 22 лістапада, у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча прайшла прэзентацыя кнігі Галіны Асіповіч “Голас далёкай маладосці”.

Для яе кніга – літаратурны дэбют. Пад адной вокладкай Галіна Асіповіч сабрала вершы і  мемуары.

Імя аўтаркі не новае для Маладзечаншчыны. У 1978-1985 гадах Галіна Осіпава ўзначальвала мясцовы аддзел культуры. Нарадзіўшыся ў вёсцы Клочкава Маладзечанскага раёна, яна некалькі гадоў пражыла на поўначы, у Новым Урэнгоі.

– Мерапрыемства атрымалася камерным, – паведаміла метадыст бібліятэкі Алена Хіла. – Атмасфера была вельмі ўтульная. На спатканне з аўтарам прыйшло каля 30 чалавек. Цікава, што ўсе яны былі прыкладна аднаго ўзросту. Моладзі было зусім няшмат.

Завітаў на прэзентацыю і краязнаўца Міхась Казлоўскі, які падтрымаў аўтарку сваім выступленнем.

Некалькі асобнікаў новай кнігі Галіна Асіповіч падарыла бібліятэцы.

Аляксандра ПАРАХНЯ.

Фота bymedia.net

←Егор Жешко откроет сегодня финал детского "Евровидения" в Амстердаме

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика