World Press Photo ў Беларусі стартуе TUT. Запрашаем на сустрэчу з куратарам праекта

Источник материала:  
30.11.2012 08:15 — Новости Культуры

World Press Photo ў Беларусі стартуе TUT. Запрашаем на сустрэчу з куратарам праекта

TUT.BY
World Press Photo ў Беларусі стартуе TUT. Запрашаем на сустрэчу з куратарам праекта
Праект World Press Photo прыязджае ў Беларусь, дзе з 11 па 24 снежня пройдзе выстава ў Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" на праспекце Незалежнасці, 37а. Напярэдадні афіцыйнага адкрыцця выставы яе куратар Юрэ Янсэн правядзе адкрытую лекцыю ў галерэі TUT.BY.
 
На ёй Юрэ Янсэн раскажа пра гісторыю ўзнікнення найвялікшага ў свеце конкурсу фотажурналістыкі, пра ўмовы ўдзелу ў ім. Таксама ён апавядзе, што змянілася ў конкурсе пасля з’яўлення лічбавай фатаграфіі і заснавання мультымедыйнага конкурсу World Press Photo. Азначыць патрабаванні, якія ставяцца да месца правядзення выставы World Press Photo і яе экспазіцыі. І, вядома, адкажа на пытанні слухачоў. Жывую трансляцыю лекцыі будзе весці тэлебачанне партала TUT.BY - TUT.BY-TB.

Лекцыя пройдзе 7 снежня ў галерэі TUT.BY (вуліца Веры Харужай, 1a, 6 паверх, уваход з правага боку гандлёвага цэнтра). Пачатак а 19-й гадзіне. Запрашаем ахвотных!
 
Сёлета выстава World Press Photo (WPPh) пройдзе амаль у ста гарадах па ўсім свеце. Куратар прыкладна паловы выстаў — Юрэ Янсэн (Jurre Janssen), кіраўнік праектаў WPPh. Ён суправаджае творы, каардынуе падрыхтоўку выстаў, прадстаўляе WPPh на прэс-канферэнцыях і выступае ад імя WPPh падчас цырымоній адкрыцця. Роля кіраўніка праектаў цягне за сабой шмат дадатковых задач, сярод якіх арганізацыя выстаў і выданне друкаванага альбома па выніках конкурсу. 
 
Тэлефон для даведак кіраўніка праекта Андрэя Лянкевіча +375 29 384-38-07.
 
Інфармацыйныя спонсары выставы ў Мінску: партал TUT.BY і радыё UNISTAR
 
Даведка
 
World Press Photo — незалежная некамерцыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у Амстэрдаме, створаная ў Нідэрландах у 1955 годзе.
 
Штогод World Press Photo запрашае фатографаў з усіх канцоў свету прыняць удзел у нашым конкурсе — першым міжнародным спаборніцтве ў галіне фотажурналістыкі. Ацэнка ўсіх работ праводзіцца ў Амстэрдаме незалежным міжнародным журы, якое складаецца з 19 экспертаў. Узнагароджаныя фотаздымкі выстаўляюцца на штогадовай мабільнай фотавыставе, якая экспануецца ў 100 гарадах 45 краін свету са шматмільённай аўдыторыяй.
 
Наша дзейнасць уключае ў сябе таксама арганізацыю штогадовага конкурсу мультымедыйных праектаў, правядзенне розных тэматычных выстаў і садзейнічанне развіццю фотажурналістыкі шляхам правядзення адукацыйных праграм.
 
Наша мэта — натхніць на ўспрыманне свету праз прызму высокаякаснай фотажурналістыкі. World Press Photo ставіць перад сабой задачу падтрымліваць і прасоўваць высокія стандарты ў фотажурналістыцы і дакументальнай фатаграфіі ва ўсім свеце. Мы імкнёмся абудзіць у шырокай грамадскасці цікавасць да працы фатографаў і садзейнічаць свабоднаму абмену інфармацыяй.
 
На нашым сайце вы можаце атрымаць больш поўную інфармацыю пра World Press Photo, пра фотаздымкі, якія атрымалі ўзнагароды, а таксама прачытаць інтэрв’ю з фатографамі і пазнаёміцца з удакладненым графікам правядзення фотавыстаў.
 
Спонсары World Press Photo:
 
Нацыянальная латарэя Нідэрландаў
 
World Press Photo ажыццяўляе сваю дзейнасць пры спонсарскай падтрымцы Нацыянальнай латарэі Нідэрландаў. Найбуйнейшая дабрачынная латарэя Нідэрландаў верыць у важнасць і велізарны патэнцыял фотажурналістыкі.
 
Canon
 
Canon з’яўляецца кампаніяй-партнёрам World Press Photo з 1992 года, і хоць спосабы, пры дапамозе якіх журналісты расказваюць гісторыі, працягваюць эвалюцыянаваць, улада Выявы застаецца сёння такой самай важнай і прыцягальнай, як гэта было заўсёды. Шматгадовыя адносіны Canon з World Press Photoзаснаваныя на нашым гарачым жаданні дапамагчы кожнаму, хто хоча апавесці гісторыю. 
←Здесь черпаем вдохновение для творчества

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика