Працуе фотавыстава Аляксандра Салагуба
![](http://www.21.by/pub/news/2012/11/1353579505568924.jpg)
У бібліятэцы №7, што на завулку Пушкіна, 2, можна паглядзець фотавыставу Аляксандра Салагуба “Спыніце імгненне”.
Экспазіцыю складаюць 13 фотаздымкаў. Тут можна ўбачыць фатаграфіі, зробленыя ў далёкіх 1970-х гадах.
– Я спыніў савецкае жыццё, – кажа фатограф.
Астатнія фотаздымкі Аляксандра Салагуба знаходзяцца ў Францыі. Ён адзіны ў Маладзечне, які выстаўляе там свае працы. Менавіта фотаздымкі ніколі і ніхто там не выстаўляў.
Выстава будзе працаваць яшчэ прыкладна месяц. У выставачным фае можна паглядзець працы фатографа, якія размяшчаюцца на двух стэлажах. Пра гэта паведаміла загадчыца бібліятэкі Таццяна Цярэшка. Працуе біліятэка кожны дзень з 10.00 да 19.00, акрамя суботы.
ДАВЕДКА “РГ”. Аляксандр Салагуб. Нарадзіўся 26 кастрычніка 1935 года ў горадзе Алес (Францыя) у сям’і шахцёра. Ад 1964 года жыве ў Маладзечне. Шмат гадоў адпрацаваў на станкабудаўнічым заводзе, супрацоўнічаў з мясцовымі газетамі. У 1974 годзе лёс прывёў Аляксандра Аляксандравіча ў клуб фотааматараў “Гарызонт” пры гарадскім Доме культуры. Там Аляксандр Салагуб пачаў удасканальваць навыкі, асвойваць новыя жанры.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота bymedia.net