На Астравеччыне 17 лістапада зайграе арган
15.11.2012
—
Новости Культуры
Чарговы канцэрт пройдзе ў Гервяцкім касцёле Святой Тройцы ў суботу,17 лістапада, у 16 гадзін.
У праграму канцэрта ўключаныя творы Баха, Рахманінава, Шапэна, Чайкоўскага, Гендэля і Агінскага. Прагучаць яны ў выкананні арганістаў Андрэя Міхневіча і Андрэя Музыкантава, вакалістаў Кірыла Старасценкі і Таццяны Глазуновай.
Білеты на дабрачынны канцэрт можна набыць у касцёле.
Дабрачынныя канцэрты арганнай і вакальнай музыкі ў Гервяцкім касцёле Святой Тройцы арганізоўваюць ксёндз-пробашч Леанід Нясцюк і арганіст гэтага касцёла Андрэй Міхневіч. Гэта стала візітнай карткай храма. Канцэрты збіраюць людзей не толькі з Астравецкага раёна, але і далёка з-за яго межаў.
Аддзел інфармацыі.
Фотаphotocentra.ru