«Зямельку родную ару»
Лёс
Я з неба зорак не хапаю,
Чужых таксама не бяру,
Зямельку родную кахаю
І, як бацькі мае, ару.
Саджаю бульбу, сею зерне
Які ўжо дзень, які ўжо год,
Няхай Гасподзь бяду адверне
І зберажэ ён наш народ.
Зямельку родную і нівы,
І возера цудоўны плёс,
Няхай хоць раз будзе шчаслівы
Гаротны наш сялянскі лёс.
Зкончыў сярэднюю школу ў глыбінным палескім мястэчку Ленін Жыткавіцкага раёна, паступіў у Смілавіцкі зааветэрынарны тэхнікум, адкуль быў прызваны ў армію. Служыу на Балтыйскім флоце, а затым вучыўся на зааінжынерным факультэце Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Пасля заканчэння маладому спецыялісту прапанавалі работу на асушаных землях саўгаса «Камуніст» Ельскага раёна. Гаспадарка толькі ўзводзілася, нават была аб’яўлена Усесаюзнай ударнай камсамольскай будоўляй. Асвойваліся непраходныя навакольныя балоты, узорваліся землі, паўставалі сучасныя жылыя дамы, аб’екты сацыяльнага прызначэння. У тыя няпростыя гады галоўны заатэхнік Рыгор Бабчанок і ўзначаліў саўгас.
За прайшоўшыя дзесяцігоддзі гаспадарка стала адной з лепшых на Гомельшчыне. Цэнтральная сядзіба — пасёлак Зашыр’е — шэсть разоў прызнаваўся лепшым у рэспубліцы. Адным з першых на Палессі атрымаў статус аграгарадка. У «Камунісце» больш за дзесяць пераможцаў рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі».
Павольна і заможна жывуць тут людзі, гаспадарка пад кіраўніцтвам апантанага сваёй справай кіраўніка паспяхова развіваецца. А прагу да творчасці, па словах Рыгора Бабчанка, ён чэрпае ад роднай зямлі, ад сваёй жонкі — палескай прыгажуні Надзеі, ад двух сыноў, ад усяго калектыву, дзе няма абыякавых людзей. А назву паэтычнаму зборніку дало рукатворнае возера «Асалода», якое стала сапраўдным сімвалам гэтага непаўторнага кутка Палесся.
Аляксандр ШАЎКО, «БН»