Беларуская літаратура на экране
У цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча 15 лістапада ў 17.30 адбудзецца сустрэча з пісьменніцай і сцэнарысткай Юліяй Ляшко. На вечарыну таксама прыедзе Святлана Бароўская, правобраз якой спадарыня Юлія некалі выкарыстала ў сваёй кнізе "Анёл у цемры".
Юлія Ляшко, аўтар серыі "Кінараман", будзе прэзентаваць свае кнігі. Серыя аб’ядноўвае ўсіх аўтараў, творы якіх натхнілі рэжысёраў на стварэнне фільмаў і серыялаў.
Пасля прэзентацыі можна будзе набыць кнігі аўтаркі, паразмаўляць з гасцямі і атрымаць аўтограф.
Даведка "РГ". Юлія Ляшко. З 1986 года працавала ў газеце "Кинонеделя Минска". З 1993 года – літаратурны рэдактар часопіса "На экранах". Аўтар празаічнага зборніка "Сяброўка Восень", "Анёл у цемры". Сябра беларускага таварыства кінематаграфістаў з 2000 года.
У 2002 годзе па кнізе Юліі Ляшко знялі тэлесерыял "Сяброўка Восень".
У 2003 годзе па яе сцэнарыі "Міксер і Елачка" знялі чатырохсерыйны фільм "Рыфмуецца з каханнем…". Карціна атрымала ўзнагароду на рэспубліканскім фестывалі беларускіх фільмаў у Брэсце "Хрусталёвы бусел" за лепшы фільм. Узяла галоўны прыз у конкурсе "Тэле-ШОК" на Адкрытым кінафестывалі СНД, Латвіі, Літвы і Эстоніі.
У 2006 годзе маскоўская кінакампанія "Арчы-Прадакшн" на базе "Беларусьфільма" экранізавала аповесць "Тадж-Махал". Карціна называецца "Тэрмінальныя станы".
Выдавецтва "Рэгістр". У 2009 годзе інфармацыйна-прававое агенцтва "Рэгістр" пачало праект па выданні беларускай мастацкай літаратуры. Сёння ўжо выпушчана восем кніг: "Анёл у цемры" Юліі Ляшко, "Ціхі цэнтр" і "Ідыёткі" Тамары Лісіцкай, зборнік славянскай фантастыкі "Межы", "Цяжкія часы" Сяргея Клімковіча, "Уладары сусвету" Юрыя Брайдэра і Мікалая Чадовіча, "Востраў Рай" Нікі Батхан, "Княгіня Мянжынская" Юрыя Татарынава.
Настасся РОЎДА.
Фота zvyazda.minsk.by