Depeche Mode у Мінску даражэйшыя, чым у Празе, Варшаве і Дзюсельдорфе
05.11.2012 19:02
—
Новости Культуры
Depeche Mode у Мінску даражэйшыя, чым у Празе, Варшаве і Дзюсельдорфе
Depeche Mode выступяць у Мінску 29-га ліпеня. Першая партыя квіткоў у фан-зону разляцелася ўсяго за два дні. Пасля чаго кошты квіткоў у фан-зону ўзняліся. Такую пазіцыю арганізатары канцэрта называюць звычайнай практыкай і кажуць, што так было і з іншымі выступамі сусветных зорак. Маўляў, у канцэртным бізнэсе вольнае коштаўтварэнне і падымаць ці апускаць кошты на квіткі — вырашае арганізатар.
Гэтая тэма выклікала шмат абурэння ў сацыяльных сетках: фанаты Depeche Mode вінавацяць арганізатараў у тым, што тыя своечасова не папярэдзілі пра такую "палітыку" і не ўсе паспелі набыць квіткі па першапачатковым кошце — 1 200 000. “Хто хацеў — той паспеў”, - кажа Еўрарадыё арганізатар канцэрта Аляксандр Манышаў і “пераводзіць стрэлкі” на гурт — маўляў, не за бясплатна ж едуць да нас Depeche Mode!
“Няхай сварацца, б’юцца, што хочуць робяць — мы ж не прымушаем іх рабіць гэта! “Грошы ў касы — культуру ў масы” — ведаеце такое? Вось гэта наш дэвіз. Гурт жа не за бясплатна прыязджае! Хто хацеў набыць квіткі танней — набыў. Трэба было ўсім адразу прыходзіць і набываць. Няхай крыўдзяцца, няхай не ідуць на канцэрт — мы як-небудзь разбярэмся! Мы бізнэсам займаемся, а не дабрачыннасцю, — каментуе сітуацыю Аляксандр Манышаў і нечакана дадае: — Але кошты больш не будуць расці, гэта фінальны кошт”.
Квіткі на канцэрт Depeche Mode у сталіцах бліжэйшых еўрапейскіх краін ніжэйшыя прыкладна ў два разы. Так, фан-зона ў Варшаве каштуе 76 долараў, у Празе — 77, у Сафіі — 86. Абганяюць мінскія кошты толькі Масква (191 долар) і Кіеў (195 долараў). “Відаць, у іх выдаткаў менш, арэнда на доблесную “Мінск-Арэну” ў два разы таннейшая, чым у нас. Відаць, так і атрымліваецца”, - працягвае Аляксандр Манышаў.