3 лістапада - 130-годдзе Якуба Коласа

Источник материала:  
03.11.2012 11:57 — Новости Культуры

3 лістапада - 130-годдзе Якуба Коласа

           


Народнага паэта Беларусі, класіка беларускай літаратуры па праве называюць адным з песняроў нашай роднай зямлі.

3 лістапада - 130-годдзе Якуба Коласа


Нарадзіўся Якуб Колас (сапраўднае імя Канстанцін Міцкевіч) 3 лістапада 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям’і лесніка. Першы свой верш пад назвай “Вясна” напісаў у 12 гадоў і атрымаў за гэта рубель гасцінца ад бацькі.

Вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі і працаваў настаўнікам на Палессі і Міншчыне. Гэты жыццёвы досвед даў Коласу шмат матэрыялу для творчасці. За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе быў звольнены. Працаваў у газеце “Наша ніва” ў Вільні, у 1908 годзе - у прыватнай школе ў вёсцы Сані Талачынскага раёна. За ўдзел у настаўніцкім з'ездзе і нелегальную работу быў асуджаны на тры гады, адбываў пакаранне ў мінскім астрозе.

Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. Скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча (Масква, 1916). Служыў у запасным палку ў Пермі. Падзеі вайны закінулі яго ў Курск, дзе ён стаў працаваць настаўнікам. Аднак у траўні 1921 года па выкліку ўрада БССР пераехаў у Мінск. Выкладаў у Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі на курсах настаўнікаў, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце беларускай культуры.

З дня ўтварэння Акадэміі Навук БССР (1 студзеня 1929 года) быў яе нязменным віцэ-прэзідэнтам. У 1935 годзе ўдзельнічаў у рабоце Кангрэса ў абарону культуры ў Парыжы. У Вялікую Айчынную вайну жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце (жнівень 1941 - лістапад 1943), Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю. У снежні 1944 года вярнуўся ў Мінск.

Памёр у 1956 годзе.

Якуб Колас быў універсальным творцам, яго спадчына прадстаўленая практычна ўсімі жанрамі літаратуры. Апроч знаёмых нам са школьных часоў вершаў і знакамітых паэм, такіх як “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, Колас стварыў шмат апавяданняў, аповесцяў, казак. Найбольш вядомыя яго аповесці “На прасторах жыцця”, “Дрыгва”. Пісаў драматычныя творы, займаўся літаратурнай крытыкай, ствараў падручнікі па методыцы беларускай мовы.

Міхась Міцкевіч: "Каб гаварылі па-беларуску, патрэбны прыклады">>

Пра сукенку ў гарохі і пра тое, як мікалаеўцы выцягвалі з багны Коласаву "Пабеду">>

←Сегодня, в день открытия "Лістападзіка", организаторы подготовили необычную программу.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика