Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў

Источник материала:  
31.10.2012 08:00 — Новости Культуры

Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў

           


31 кастрычніка 2012 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы, крытыка, заслужанага дзеяча навукі, доктара філалагічных навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа Юльяна Сяргеевіча Пшыркова (1912 – 1980).

Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў
1960-я гг.

Нарадзіўся будучы вучоны ў вёсцы Кісцяні Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1924 годзе скончыў мясцовую пачатковую школу, якая існавала з даўніх часоў. На выпускных экзаменах прысутнічаў будучы народны пісьменнік Беларусі Міхась Лынькоў. Ён прапанаваў найбольш здольным вучням, сярод якіх быў і Юльян Пшыркоў, прадоўжыць вучобу і даў ім добрую рэкамендацыю пры залічэнні ў сямігадовую школу ў Свержані, дзе ў той час сам працаваў настаўнікам. Пасля закрыцця ў 1925 годзе Свержанскай школы Ю.Пшыркоў атрымліваў веды ў Рагачоўскай сямігодцы, якую скончыў у 1928 годзе. У сваіх успамінах адзначаў, што яму вельмі шанцавала на настаўнікаў, якія заклалі трывалы фундамент ведаў, намагаліся развіваць у дзяцей здольнасці да самастойнага мыслення.

Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў
1928 г.

Па заканчэнні школы Ю.Пшыркоў, як і большасць яго аднакласнікаў, падаў дакументы ў Магілёўскі каморніцкі тэхнікум, бо прафесія каморніка – спецыяліста па землеўпарадкаванні – была вельмі прэстыжнай для сельскай месцовасці. Але, нягледзячы на паспяхова здадзеные экзамены, ён так і не быў залічаны ў гэтую навучальную ўстанову – у той час перавагу пры паступленні атрымлівалі дзеці беднякоў ды рабочых, а бацька Ю.Пшыркова лічыўся серадняком.

У 1929 годзе юнак не без ахвоты паступіў на двухгадовыя настаўніцкія курсы ў г. Рагачове. З-за вострай патрэбы ў вясковых настаўніках праграма навучання была скарочана і ўжо праз год Ю.Пшыркоў атрымаў пасведчанне педагога, працаваў у Клічаўскім і Буда-Кашалёўскім раёнах.

Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў
Даведка аб працы ў 1932–1934 гг. настаўнікам і накіраванні на вучобу ў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт. 1950 г.

Далейшая адукацыя Ю.Пшыркова была звязана з Ленінградскім інстытутам філасофіі, літаратуры і гісторыі (пазней быў рэарганізаваны ў філалагічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта), куды ён паступіў ў 1934 годзе. Вучоба ў вядомым універсітэце мела для будучага навукоўца надзвычай важнае значэнне. Тут чыталі лекцыі такія знакамітыя вучоныя, як С.Абнорскі, А.Арлоў, М.Піксанаў, Г.Гукоўскі, П.Беркаў, І.Яромін, В.Шышмароў, Л.Шчэрба, В.Жырмунскі, Я.Тарле і інш. Падчас вучобы вызначылася адна з асноўных тэм будучай даследчай працы Ю.Пшыркова – творчасць Якуба Коласа. Гэтай тэме была прысвечана і дыпломная работа Ю.Пшыркова. “Асабліва мяне захапіла “Новая зямля”, – успамінаў вучоны. – “Адно толькі выклікала непаразуменне, чаму крытыка зводзіць на нішто гэты выдатнейшы твор мастацтва. Рашыў даведацца пра думку самога Якуба Коласа і напісаў яму ліст, у якім падрабязна выклаў сваё разуменне ідэі паэмы. Неўзабаве народны паэт прыслаў адказ. “Дваццаць год, – пісаў ён, – мяне бэсціць і лае крытыка, і я не ведаю за што, бо ў паэме сказана зусім не тое, што яна там знаходзіць. Вы першы, хто правільна ацаніў паэму. Жадаю ўдачы”.

Пазней, у 1940 годзе, раздзел дыпломнай працы, прысвечаны “Новай зямлі”, быў апублікаваны ў часопісе “Полымя рэвалюцыі”. Выступленне на старонках гэтага часопіса, як лічыў Ю.Пшыркоў, паклала пачатак яго дзейнасці як крытыка і літаратуразнаўцы.

Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў
Артыкул “Новая зямля” Якуба Коласа”. Машынапіс з дарчым надпісам Г.Гукоўскаму.Часопіс “Полымя рэвалюцыі”. 1940. № 3.

У 1939 годзе па заканчэнні ўніверсітэта з адзнакай “выдатна” Ю.Пшыркоў вярнуўся на радзіму, уладкаваўся ў Магілёўскі педінстытут. Паралельна з выкладчыцкай працай, рыхтуючыся для далейшай навуковай работы, здаў экзамены па кандыдацкім мінімуме.

Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў
Дыплом аб заканчэнні філалагічнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. 1940 г.

У лістападзе 1940 года малады выкладчык быў прызваны на вайсковую службу, якая расцягнулася і на доўгія гады Вялікай Айчыннай вайны. Ён удзельнічаў у абароне Ленінграда, штурмаваў Кёнігсберг, быў тройчы паранены. У сваёй аўтабіяграфіі вучоны адзначаў: “… Вялікая Айчынная вайна з’явілася другой вышэйшай школай, у якой я прайшоў непаўторны па сваёй важнасці курс грамадзянскага і патрыятычнага выхавання”.

Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў
1940 г.

Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў
Даведкі аб службе ў Чырвонай Арміі і раненні. 1945 г.

Пасля дэмабілізацыі з дапамогай Я.Коласа і М.Лынькова, якія яшчэ ў студэнце Пшыркове разгледзілі будучага навукоўца, здольнага сказаць сваё слова ў беларускім літаратуразнаўстве, Ю.Пшыркоў быў прыняты ў Інстытут літаратуры АН БССР на пасаду навуковага супрацоўніка, а з 1954 года бяззменна, звыш чвэрці стагоддзя кіраваў сектарам дакастрычніцкай літаратуры і тэксталогіі. 

Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў
Пасведчанне старшага навуковага супрацоўніка Інстытута літаратуры АН БССР. 1953 г.

На працягу ўсёй сваёй науковай і творчай дзейнасці Ю.Пшыркоў займаўся вывучэннем і выданнем спадчыны народнага песняра Беларусі Якуба Коласа. Кандыдацкая дысертацыя, якую вучоны абараніў у 1947 годзе, была прысвечана паэмам Я.Коласа “Новая зямля” і “Сымон-музыка”. У 1951 годзе выйшла ў свет яго першая ў беларускім коласазнаўстве манаграфія “Якуб Колас. Жыццё і творчасць”, у 1956 – праца “Трылогія Якуба Коласа “На ростанях”, у 1975 – “Эпас рэвалюцыі”, а ў 1982 – “Летапісец свайго народа. Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа” (выдадзена пасмяротна).

Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў
Кандыдацкая дысертацыя. Аўтограф. 1946 г. Дыплом кандыдата філалагічных навук. 1949 г.

Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў
Эпас рэвалюцыі. Манаграфія. Аўтограф. 1975 г.

Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў
Эпас рэвалюцыі. Кніга з дарчым надпісам У.М. і М.П.Дубоўкам. 1975 г.

У канцы 1950-х гадоў Ю.Пшыркоў грунтоўна і аб’ектыўна даследаваў літаратурнае жыццё Беларусі 1920-х – 1930-х гг., станаўленне і развіццё беларускай мастацкай прозы. Яшчэ ў 1959 годзе вучоным была напісана праца, прысвечаная гэтай тэме. Яна рыхтававалася як доктарская дысертацыя, але яе абарона была затрымана з-за сур’ёзных перашкод з боку недобрасумленных людзей і адбылася толькі ў 1962 годзе, ужо пасля таго, як у 1960 годзе была надрукавана асобнай манаграфіяй. 

Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў
Дыплом доктара філалагічных навук. 1963 г.

Аб разнастайнасці творчых інтарэсаў вучонага сведчаць такія яго працы, як “Уплыў творчасці А.С.Пушкіна на развіццё беларускай літаратуры” (1949), “Тарас Шаўчэнка і беларуская літаратура” (1951), “А.Е.Богданович” (1966) і інш. Адначасова вучоны даследаваў творчасць Я.Брыля, В.Быкава, У.Дубоўкі, А.Макаёнка, М.Танка, К.Крапівы і інш., карпатліва, па крупінках, збіраў матэрыялы аб творчай спадчыне беларускіх пісьменнікаў.

Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў
Артыкул “Уплыў творчасці А.С.Пушкіна на развіццё беларускай літаратуры”. Аўтограф. 1949 г.

Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў
Артыкулы “Вершы, казкі і паэмы М.Танка на рускай мове”, “Янка Купала ў дні Вялікай Айчыннай вайны”. Аўтограф. 1953 г., б/д.

Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў
На Нарачы. 1960 г.

Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў
Артыкулы “Пясняр вялікіх подзвігаў народа”, “З думай пра будучыню”. Аўтограф. 1974, 1980 гг.

Працы Ю.Пшыркова, прысвечаныя творчасці таго ці іншага пісьменніка, заўсёды вылучаліся аб’ектыўным, глыбока прафесійным літаратуразнаўчым аналізам у спалучэнні з жывой манерай падачы матэрыяла. У асобе Ю.Пшыркова арганічна ўжываліся навуковец і пісьменнік. Невыпадкова, яшчэ ў 1950 годзе ён быў прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў.

Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў
Білет члена СП СССР. 1952 г.

Ю.С.Пшыркоў – адзін з аўтараў кнігі “Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры” (1956), грунтоўнага даследавання “Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры” (1977), за якую ён у канцы 1980 года атрымаў званне лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (пасмяротна).

Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў
Дыплом лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Коласа. 1980 г.

Вучоны-даследчык унёс вялікі ўклад у беларускую тэксталогію. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле рыхтаваліся і выдаваліся зборы твораў Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, К.Чорнага, В.Дуніна-Марцінкевіча. 

Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў
1969 г.

Самаадданая, плённая навуковая праца Ю.Пшыркова была высока адзначана ўрадам рэспублікі – у 1978 годзе яму было нададзена званне заслужанага дзеяча навукі.

Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў
Пасведчанне Заслужанага дзеяча навукі Беларусі. 1978 г.

Працу вучонага Ю.Пшыркоў арганічна спалучаў з педагагічнай: выкладаў ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (1945–1957), Мінскім педінстытуце (1966 – 1968), пісаў падручнікі па беларускай літаратуры для сярэдняй школы, студэнтаў вну, рыхтаваў высокаадукаваных, рознабакова развітых навукоўцаў, настаўнікаў, літаратараў.

Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў
1962 г.

Сярод узнагарод даследчыка – ордэны Айчыннай вайны II ступені, “Знак Пашаны”, медалі.

Ю.С.Пшыркоў пайшоў з жыцця 23 снежня 1980 года.

Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў
1969 г.

Асабісты архіў вучонага захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі пад нумарам 30 і складаецца з 1484 аддзінак захавання.

Матэрыял падрыхтавалі Т.Жук i М.Ліс - навуковыя супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
.

←Мирский замок обзавелся первым обстоятельным путеводителем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика