Эльжбеце Радзівіл спаўняецца 95 год
21.10.2012 11:40
—
Новости Культуры
Эльжбеце Радзівіл спаўняецца 95 год
Пані Эльжбета — апошні чалавек на зямлі, які жыў у Нясвіжскім замку.
Хоць княгіня і адзначае народзіны сёння, 21 кастрычніка, у пашпарце стаіць пазнейшая на месяц дата — 21 лістапада 1917 года. Як тлумачыць пані Эльжбета, “бацька быў занадта шчаслівы і пераблытаў рымскія лічбы месяцаў, калі запісваў дзіця”.
Эльжбета Радзівіл нарадзілася ў Лондане, куды спешна выехалі з Нясвіжа яе бацькі, ратуючыся ад бальшавікоў. Ахрышчаная была ў студзені 1918 года ў Парыжы.
Потым бацькі разыйшліся — і яна жыла папераменна то з мамай у Вене, то з татам у Нясвіжы. Альбрэхт Радзівіл быў перадапошнім нясвіжскім ардынатам. Ён памёр у снежні 1935 года, пахаваны ў крыпце Фарнага касцёла ў Нясвіжы.
Пасля 1935 года пані Эльжбета бывала ў Нясвіжы толькі аднойчы — у 1993 годзе на запрашэнне прафесара Адама Мальдзіса. Аднак у 2008 годзе яна зноў наведала радзіму і з таго часу была тут ужо 6 разоў. Эльжбета Радзівіл зрабіла шмат заўваг па рэстаўрацыі замка. Аднак прыслухаліся пакуль што толькі да самай галоўнай — перад адкрыццём была змененая недарэчная вежа-цыбуліна на традыцыйны купал.
Еўрарадыё віншуе Эльжбету Радзівіл і зычыць свае 100-годдзе, як і задумана, адзначыць у Нясвіжы паляваннем на дзіка!