15 лістапада у менскім клубе ГУДВІН Раман Арлоў і праект “У нескладовае” прэзентуюць праграму і відэакліп “Будзьма Беларусамі"
15 лістапада у менскім клубе ГУДВІН Раман Арлоў і праект “У нескладовае” прэзентуюць праграму і відэакліп “Будзьма Беларусамі”.
Гэты кліп у жанры роуд-муві праект “У нескладовае” зняў улетку гэтага года, ахапіўшы у працэсе здымак значную тэрыторыю роднай Беларусі, і жанрава усталяваўшы сувязь з вядомым праектам гурта Джэй Морс “Адлегласць”.
Нагадаем, што аўтарам музыкі і словаў вядомага хіта “Адлегласць” з’яўляецца менавіта Раман Арлоў.
У здымках прынялі удзел вядомыя артысты, акторы і прадстаўнікі беларускага шоу біза – Яўген Чалышаў, Вадзім Касалапаў, Каця Бакуновіч, Уладзімір Шаблінскі. А таксама вядучы нацыянальнага тэлеканала ОНТ Іван Падрэз і вядомая руская акторка беларускага паходжання Алена Шчупляк.
Цягам апошняга часу Раман Арлоў правёў поўную “перезагрузку” складу праекта. Цяпер У нескладовае гэта:
Раман Арлоў гітара, музыка, тэксты, вакал
Ігар Булава клавішы
Кацярына Поцюс вакал
Яўген Зезялюк вакал, рэчытатыў, музыка, тэксты
Зміцер Лонскі гітара, дадатковы вакал
Зміцер Макась бас гітара, дадатковы вакал
Андрэй Ханкевіч бубны
Натуральна, што на канцэртах да праета далучаюцца “зорныя” вакалісты, такія як Вадзім Касалапаў, Яўген Чалышаў, Аляксей Хлястоў і іншыя.
15 лістапада у ГУДВІНЕ адбудзецца шмат канцэртных прэм’ер. Упершыню у якасці аўтара новай песні выступіць новы вакаліст праекта “У нескладовае” Яўген Зезялюк. Песня называеццаі “Новае слова”.
Таксама прагучыць яшчэ некалькі абсалютна новых песняў аўтарства Рамана Арлова, некалькі кавераў на беларускай мове, у тым ліку з творчасці Віктара Цоя і мульцікаў савецкага часу, а таксама песні аўтарства Рамана Арлова (альбо сумесныя з Уладзімірам Пугачам) з рэпертуару Джэй Морс, пераважна з альбома “Адлегласць” і пераважна тыя, якія амаль ніколі цягам апошніх гадоў не выконваліся.
Кошт квіткоў:
40 000 – танцпол
70 000 – столікі
80 000 – VIP-сталы
Пачатак: 20.00