Гомельскі палацава-паркавы ансамбль прызнаны найлепшым музеем Беларусі
14.10.2012 22:08
—
Новости Культуры
Гродна, 14 кастрычніка. Гомельскі палацава-паркавы ансамбль прызнаны найлепшым музеем Беларусі.
Сёння на цырымоніі закрыцця Першага Нацыянальнага форума "Музеі Беларусі", што адбываўся ў Гродна з 12 па 14 кастрычніка, былі ўганараваныя перможцы конкурса "Музеі Беларусі – трэцяму тысячагоддзю".
Гран-пры конкурса атрымаў Гомельскі палацава-паркавы ансамбль. Пераможцы і дыпламанты вызначаныя ў 17 намінацыях.
Так, у намінацыях "Лепшае прадстаўленне музея ў сродках масавай інфармацыі" і "Лепшае музейнае выданне" пераможцам прызначаны Нацыянальны мастацкі музей; "Лепшае навуковае праектаванне экспазіцыі" – Беларускі дзяржаўны музей гісторыі вялікай Айчыннай вайны; "Лепшая работа рэстаўратара" – Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі; "Лепшы музей па арганізацыі турыстычнага абслугоўвання" – Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль".
Спецыяльную прэмію ў намінацыі "Лепшы рэгіянальны музей" атрымаў Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік. Спецпрэміяй "За вернасць прафесіі" уганараваная дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Зінаіда Кучар. У намінацыі "Лепшы кіраўнік музея" пераможцам прызнаны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў.
Памер Гран-пры прэміі складае 150 мільёнаў рублёў. Пераможцы ў іншых намінацыях атрымалі сертыфікаты, грашовыя прэміі ў памеры 15 альбо 20 мільёнаў рублёў, а таксама каштоўныя прызы ад спонсараў Першага Нацыянальнага форума.
Як паведаміў старшыня журы, намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі, сябры журы разгледзелі 175 заявак ад музеяў з усёй Беларусі. "Асабліва хочацца адзначыць музеі Мінскай вобласці, прадстаўленыя ў межах дэманстрацыйнай праграмы форума. Гэта каманда прафесіяналаў, якая стварыла агульную атмасферу адказнасці за свой рэгіён", -- сказаў Стружэцкі.
Ён выказаў спадзеў на тое, што неўзабаве будуць падпісаныя дамовы па міжнародным супрацоўніцтве паміж беларускімі і замежнымі музеямі.
"Ужо сёння мы плануем правядзенне наступнага форума. Яшчэ невядома, дзе ён будзе адбывацца. Мы будзем рады, калі Гродна прыме нас яшчэ раз. Магчыма, мы будзем выбіраць месца для правядзення наступнага музейнага форума на конкурснай аснове. Калі вас няма на форуме – вас няма ў музейнай прасторы Беларусі. Таму трэба ўсім музеям імкнуцца прадставіць тут свае экспазіцыі", -- падкрэсліў Тадэвуш Стружэцкі.
Ася Паплаўская, БелаПАН.