Чаму маленькія беларусы не бачаць айчынных мультфільмаў?

Источник материала:  
13.10.2012 15:55 — Новости Культуры

Чаму маленькія беларусы не бачаць айчынных мультфільмаў?

           


Чаму маленькія беларусы не бачаць айчынных мультфільмаў?
Амаль 90 хвілін анімацыі — такую дзяржаўную замову атрымлівае "Беларусфільм". Наколькі гэта дарагая забаўка — ствараць мультфільмы і дзе яны потым губляюцца — рэжысёр-аніматар Міхаіл Тумеля пра дзівосы "мультыплікацыйнай" эканомікі.

— Анімацыя паўсюль дарагая справа, бо тут павінныя працаваць вельмі адмысловыя спецыялісты. Не кожны мастак можа быць аніматарам, але кожны аніматар павінен быць мастаком.

— Аднак нас цікаваць кошты вытворчаці мультфільмаў у Беларусі... 

— Яны параўнальныя з расійскімі — ад 6 да 10 тысяч даляраў за хвіліну ў залежнасці ад тэхнікі. План "Беларусфільма" — амаль 90 хвілін анімацыі ў год. Такая дзяржзамова. Атрымоўваюцца розныя фільмы — ад 1 хвіліны 45 секунд да 13 хвілінаў. У асноўным, гэта дзіцячыя фільмы, але ёсць і прысвечаныя беларускай культуры, як праект "Аповесць мінулых гадоў" альбо "Беларускія прымаўкі".

— Ці ёсць у беларускай анімацыі героі, што будуць сённяшнім дзеткам нагадваць іх дзяцінства, як нам цяпер заяц і воўк з савецкага "Ну, погоди"?

— Каб герой стаў героем, трэба, каб яго спачатку пабачылі. Невядома, як гэта зрабіць. Бо калі і вырабляюцца дыскі на "Беларусьфільме", дык наклады невялікія.

Пакуль што гэта новая справа ў нас. Вытворца не можа быць гандляром — гэта зусім іншая праца. Тут патрэбныя таленавітыя і ўпартыя адмыслоўцы. А іх не стае. На "Беларусьфільме" ёсць аддзел рэалізацыі і рэкламы. Але яны самі па сабе, а мы — самі па сабе.

— Напэўна, складана гэта — ствараць мультфільм і не мець пэўнасці, што яго пабачаць і ацэняць?

— Раблю дыскі сам, прэзентую сябрам (смяецца). Але ўсе правы зараз належаць "Беларусьфільму" і Міністэрству культуры. І толькі яны могуць распаўсюджваць гатовую прадукцыю. Было б добра, калі б яны здолелі наладзіць гэтую справу. Было б добра.

— А што замінае зрабіць гэта? Знайсці беларускія мультфільмы практычна немагчыма. Тым больш беларускамоўныя ...

— Ёсць яшчэ такая справа — фармат ці не фармат, бо пакупнік не будзе набываць адзін мультфільм шасці з паловай хвілінаў. Трэба рабіць з іх нейкія складанкі.

Што датычна беларускамоўнасці, то аніматары — найбольш патрыятычныя, бо большая частка нашай прадукцыі — беларускамоўная.

— Калі ёсць план на 90 хвілінаў, няўжо няма з чаго сабраць дыск?

— Гэтае пытанне трэба задаваць тым, хто за гэта адказвае на "Беларусьфільме".

— Наколькі канкурэнтназдольныя беларускія мультфільмы на рынку?

— Беларускамоўная анімацыя — вельмі лакальны прадукт, бо каб выходзіць на сусветны рынак, неабходны добры пераклад, а тут таксама ўзнікаюць праблемы. Напрыклад, калі я рабіў "Выцінанку-выразанку", мы з гукарэжысёрам так і не здолелі перакласці тэкст Кірчука так, каб ён лёг потым на музыку. У гэтай галіне ў Беларусі таксама не стае прафесіяналаў.

Выцінанка-выразанка



— Ці ёсць у Беларусі прыватная вытворчасць мультфільмаў? Ці можна ў мультыплікацыю перанесці досвет вольнага конкурсу праектаў, як апрабавалі сёлета ў кінематографе?

— Два бакі ёсць у праблемы. З аднаго боку, можа хлынуць вялікая колькасць графаманскіх, аматарскіх працаў, з якіх не будзе радасці беларускай культуры. З іншага боку, анімацыя пакуль на 100 адсоткаў фінансуецца дзяржавай і можа так стацца, што больш складаны праект, але не такі папсовы, будзе адхілены. А для культуры гэта нельга назваць прыбыткам. Трэба шукаць баланс.

— Ці добра гэта для беларускай анімацыі, што яна стоадсоткава фінансуецца дзяржавай?

— На дадзены момант хутчэй добра. Бо дзе ў нас альтэрнатыўныя крыніцы фінансавання, дзе незалежныя прадусары? Нашыя калегі з Украіны, напрыклад, зайздросцяць нам. Яны былі больш вялікай анімацыйнай дзяржавай, а зараз без дзяржаўнай падтрымкі там нічога не робіцца. У Расіі дзяржава падтрымлівае студэнцкія працы, тых, хто яшчэ сябе шукае.

Дарэчы, апошняя праца Міхаіла Тумелі — "Як служыу жа я у пана... " рэалізаваная ў рамках праекту "Музычная скарбонка". Песню выконваюць сем спевакоў — ад старога да малога. Малявалі яе пяць аніматараў. Планавалася 3.15 хвіліны. Атрымалася 6.30. Пабачыць можна ў інтэрнэце. 

←Белорусские музеи попытаются объединить свои фонды с технологиями мирового маркетинга.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика