Газета "Звязда" запрашае да ўдзелу ў літаратурным конкурсе
08.10.2012 10:44
—
Новости Культуры
Газета “Звязда” запрашае да ўдзелу ў літаратурным конкурсе
Газета “Звязда” запрашае да ўдзелу ў сваім традыцыйным літаратурным конкурсе на лепшае апавяданне як прафесійных празаікаў, так і пачаткоўцаў.
Конкурс праводзіцца ўжо шмат гадоў запар, некалькі разоў мяняліся яго вядучыя (даўжэй за астатніх душой гэтага звяздоўскага праекта быў вядомы пісьменнік Віктар Казько). А калі сабраць пад адной вокладкай усе апавяданні, што друкаваліся за гэты час на старонках газеты, то атрымаецца досыць важкі том.
Рэдакцыя не абмяжоўвае аўтараў у выбары тэмы сваіх твораў, аднак жа настойліва просіць не дасылаць аб’ёмных апавяданняў – пажадана, не больш за 6 тысяч знакаў.
Калісьці Віктар Казько назваў конкурс “Звязды” народным, маючы на ўвазе не толькі той факт, што ўдзельнічаюць у ім людзі самых розных узростаў і прафесій, але і тое, што лаўрэатамі яго часта становяцца тыя, хто пакуль яшчэ толькі пачынае свой шлях у вялікую літаратуру. Так, напрыклад, летась першую прэмію атрымала школьны псіхолаг з вёскі Варняны Астравецкага раёна Алена Гануліч. Такім чынам, шанс стаць лаўрэатам конкурсу ёсць ва ўсіх. Але перамагаюць, як і павінна быць, лепшыя.
Умовы конкурсу такія:
- ад аднаго аўтара - адно апавяданне ў год;
- апавяданні прымаюцца на беларускай мове;
- аб'ём - да 10 000 знакаў.
Апавяданні можна дасылаць на адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а. Рэдакцыя газеты "Звязда". Або на электронны адрас: info@zvyazda.minsk.by.