У Тэатры юнага гледача прапануюць лекцыі для непадрыхтаваных гледачоў
03.10.2012 09:35
—
Новости Культуры
У Тэатры юнага гледача прапануюць лекцыі для непадрыхтаваных гледачоў
Здаецца, кожны беларус павінен ведаць імёны такіх выбітных дзеячаў, як, напрыклад, кіраўнік паўстання 1863-1864 гадоў. Але, як паказала практыка, гэтая асоба вядомая не ўсім.
Пацверджаннем таму з’яўляецца наступная абвестка, размешчаная на сайце Тэатра юнага гледача:
Карэспандэнт TUT.BY патэлефанаваў у ТЮГ і пацікавіўся, чым абумоўлена такая прапанова, якая павінна насцярожыць любога сярэднеадукаванага беларуса. Па дзіўным супадзенні на пытанні адказала галоўны адміністратар тэатру Ларыса Каліноўская.
– Бываюць выпадкі, што людзі, можа, ведаюць, хто такі Кастусь Каліноўскі, але вельмі смутна ўяўляюць сабе, чым ён займаўся. І “Хамуціуса” гэтага, па якім пастаўлены спектакль, ніколі ўвогуле не чыталі. А гэта ўсё ж такі школьная праграма. І калі кніжку не прачыталі, дык хай хоць на сцэне паглядзяць і нешта ўцямяць сабе . Таму часам выязджаюць педагогі ў навучальныя ўстановы, у іх ёсць праграма на паўгадзіны, дзе яны тлумачаць, хто такі Кастусь Каліноўскі, і што за кніжка такая “Хамуціус”, і хто такі Аркадзь Куляшоў, чаму гэта напісана, пастаўлена і чаму гэта неабходна глядзець. Наведванне тэатра з мэтай прагляду спектакля, пастаўленага па праграмнай кнізе, дзеткамі ўспрымаецца як абавязалаўка. Трэба зацікавіць іх.
– Пасля такіх лекцый у дзяцей мяняецца стаўленне да тэатру?
– Канешне, мяняецца. Але бываюць дзеці, якіх не зацікавіш нічым. А ўвогуле, калі людзі прыходзяць і распавядаюць, калі бачна, што ім самім гэта цікава, тады і тым, хто іх слухае, цікава. І дзецям становіцца зразумела, што яны будуць глядзець. У мяне сяброўка ў школе выкладае выяўленчае мастацтва. У пятым класе вырашыла распавесці дзецям, што такое сцэнаграфія. Бачыць, што дзеці неяк дзіўна рэагуюць. Тут яна здагадалася спытаць, хто з іх быў у тэатры, і на ўвесь клас было дзве ці тры рукі. Гэта рэаліі нашага жыцця. У школе я зараз ужо нічому не здзіўляюся. Гэта бяда не толькі школы, а ўсяго нашага грамадства, якое гэтак адносіцца да мастацтва, да тэатру.
– Як даўно існуе такая практыка ў тэатры?
– Ужо даволі даўно існуе, некалькі год. Наш тэатр – адзіны, у якім ёсць штат педагогаў, якія гэтым займаюцца. Перад спектаклем у фае тэатра яны павінны распавесці дзецям, што тыя ўбачаць. А некаторым нават трэба тлумачыць і як паводзіць сябе ў тэатры, на жаль.
Напрыканцы размовы Ларыса Каліноўская паабяцала ўнесці пэўныя тлумачэнні ў абвестку на сайце.

“19 верасня 2012 года а 19-ай гадзіне 57-ы сезон распачне спектакль “Майго юнацтва крылы” паводле драматычае паэмы Аркадзя Куляшова “Хамуціус”. Спектакль прысвечаны выключнай асобе беларускай гісторыі Канстанціну Каліноўскаму. <…> Але ж глядач, які не ведае альбо не памятае, хто такі Канстанцін Каліноўскі, што там у яго за барацьба была і з кім, трапляе ў залу, чуе вершы, але да сэнсу, бывае і не даходзіць. Калі на спектакль збіраюцца грамадой, адказны за наведванне тэатра можа нам тэлефанаваць (017 294-78-72, 278-95-72, 310-50-99) і прасіць дапамогі: педагогі і акторы наведаюцца ў школу і распавядуць пра спектакль”.