Хто чытае лекцыі пакуль музей заклейваюць афішамі

Источник материала:  
У Музее сучаснага выяўленчага мастацтва  днямі адбудзецца адразу дзве надзвычай цікавыя падзеі. Сваю лекцыю прачытае вулічны мастак Кірыла Хто і наведвальнікам прадставяць лепшыя працы плакаціста Лешка Жэброўскага.

Адкрытая лекцыя з вулічным мастаком Кірылам Хто (Масква) пры ўдзеле стрыт-групы “Сігнал” адбудзецца 29 верасня а 14-й гадзіне. Адкрыццё выставы спадара Жэброўскага запланавана на 2 кастрычніка.

Лешэк Жэброўскі займаецца малюнкам, жывапісам, мастацкай графікай, сатырычным малюнкам, арганізуе мастацкія акцыі, але больш за ўсё яго ўспрымаюць як аўтара 360 плакатаў на культурныя тэмы. Працы польскага мастака іранічныя, тэхнічныя, вельмі шматслойныя. У большасці плакатаў вельмі моцны і яскравы нацыянальны падтэкст. Дарэчы, спадар Жэброўскі ўсё жыццё жыве ў родным горадзе Гданьску і не збіраецца яго пакідаць ні пры якіх умовах.

Іншы госць мінскага музея расійскі вулічны мастак Кірыла Хто мае зусім іншы пафас. Ён нарадзіўся ў 1984 годзе ў Зеленаградзе і з 12 гадоў займаецца графіці і стрыт-артам. У апошні час мастак пераключыўся на сацыяльныя праблемы і з дапамогай сваіх работ змагаецца з недахопамі шэрых вуліц, засіллем аўтамабіляў, бессэнсоўных надпісаў і небяспечных зон.

←Финал "Песни для Евровидения" покажут 28 сентября "Беларусь 1" и "Беларусь-ТВ"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика