Манумент князю падораць спонсары
Прыняць удзел у творчым спаборніцтве могуць айчынныя скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю. Асноўнае патрабаванне — кампазіцыйнае і пластычнае выкананне помніка павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва.
Ужо вызначана месца, дзе «прапішацца» новаспечаны помнік. Яго ўсталююць у скверы на гарадской плошчы Навагрудка. Такім чынам, манумент арганічна ўпішацца ў агульны горадабудаўнічы план райцэнтра, у яго насычаны гісторыка-архітэктурнымі каштоўнасцямі гістарычны цэнтр.
Конкурсныя матэрыялы будуць разгледжаны журы на закрытым пасяджэнні не пазней 2 лістапада. А сам помнік будзе створаны за кошт пазабюджэтных сродкаў.
Нагадаю, што ваяўнічы князь Міндоўг — заснавальнік i першы гаспадар Вялікага Княства Літоўскага. Ён быў нашчадкам полацкіх князёў, унукам князя Расціслава.
Таццяна УСКОВА, «БН»