У Мінску прэзентавалі кнігу «Максім Танк. На камні, жалезе i золаце»
19.09.2012 15:11
—
Новости Культуры
18 верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя кнігі "Максім Танк. На камні, жалезе i золаце" (успаміны, эсэ, прысвячэнні), выхад якой прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі.
Падчас прэзентацыі прагучалі успаміны вядомых паэтаў, даследчыкаў творчасці Максіма Танка, а таксама музычныя творы ў выкананні студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Відэа Паўла ПАДАБЕДА