Вайцюшкевіч за прылаўкам: пра літаратуру, мары і жыццёвыя задачы
19.09.2012 09:49
—
Новости Культуры
Вайцюшкевіч за прылаўкам: пра літаратуру, мары і жыццёвыя задачы
Выпраўляючыся ў кнігарню, наўрад ці думаеш сустрэць там за прылаўкам вядомага музыку. Але ў тых, хто ўвечары 18 верасня наведаў кнігарню “ЛогвінаЎ”, была такая магчымасць: ролю літаратурнага кансультанта напрацягу гадзіны выконваў Зміцер Вайцюшкевіч.
Размову з наведвальнікамі выканаўца пачаў са шляху да беларускасці. “Я не нарадзіўся адразу беларусам, а, як гэта бывае, нешта ўнутры мяне ўключылася аднойчы пасля канцэрту “Песняроў”. І потым ад беларускага фальклорнага слова, ад сустрэч з вясковымі бабулькамі, што казалі “сёлета” і “летась”, я прыйшоў да беларускай паэзіі і мовы, на якой можна выказваць самыя прыгожыя і ўзнёслыя думкі”.
Далей Зміцер Вайцюшкевіч распавёў пра ўласны досвед чытання беларускіх аўтараў. Так, музыка расказаў, што сур’ёзна пачаў чытаць беларускую літаратуру з Адама Глобуса, і гэта было звязана з дзяўчынай. Потым дзяўчына знікла з жыццёвага далягляду Вайцюшкевіча, а беларускае слова засталося.
Перад тым, як пачаць развагі пра канкрэтных аўтараў, Зміцер Вайцюшкевіч адзначыў: “Я не ёсць спецыяліст. Я магу расказаць пра музыку. Але перад тым, як прачытаць кніжку, мне цікава даведацца, як чалавек сябе паводзіць. Напрыклад, Уладзімір Някляеў лепш за ўсіх чытае свае вершы", - паведаміў музыка гледачам.
Кожны раз звяртаючыся нібы па дапамогу да палічкі з кнігамі, новаспечаны кансультант выхопліваў з яе якое-небудзь імя і пачынаў расказваць пра знаёмства з творчасцю гэтага чалавека. Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, Алесь Разанаў, Анатоль Сыс, Славамір Адамовіч, Ігар Бабкоў… “Мне шкада, што Караткевіч асабіста мне не расказаў ніводнай байкі", - крыху пасумаваў Вайцюшкевіч.
Час ад часу аповед перарываўся какетліва-сарамлівым “Ну, я не ведаю, што яшчэ можа сказаць” і “Давайце я пашумлю”, і прамоўца пачынаў “шумець” - на саксафоне.
Зрэшты, падчас свайго “дзяжурства па кнігарні” Вайцюшкевіч паспеў узняць некалькі важных пытанняў. “Зараз з літаратурай крызіс, бо людзям прапаноўваюць інфатэймэнт. Навошта тады чытаць? Але чытаць трэба. Па-першае, каб не “нукаць” і “экаць”. Па-другое, каб ведаць, пра што ты гаворыш, разумець важкасць слова”.
Музыка разважаў не толькі пра літаратуру, але і пра жыццё. “У мяне мара: узяць дзіцёнка і паехаць у нейкі горад, і пажыць там паўгода. Чытаць паэзію, пазнаёміцца з суседзямі, словам, наладжваць дыялог”. Выканаўца вызначыў асноўную, на яго погляд, праблему і жыццёвую задачу беларусаў: “Нашая задача - навучыцца паважаць сваё, а не перажываць за чужое жыццё”.
Напрыканцы сваёй “змены” Зміцер Вайцюшкевіч праспяваў некалькі песень пад гітару, некаторыя з іх публіка спявала разам з ім.
“У мяне цудоўны настрой, - падзяліўся музыка, падпісваючы свае кружэлкі ўсім ахвотным. - Магчыма, не ўсё ў мяне атрымалася, але я стараўся быць шчырым”.