Як у Мінску адсвяткавалі 100-годдзе Максіма Танка
18.09.2012 15:18
—
Новости Культуры
Як у Мінску адсвяткавалі 100-годдзе Максіма Танка
З нагоды юбілея паэта 17 верасня прайшлі адмысловыя мерапрыемствы, на некаторых з іх пабывалі карэспандэнты TUT.BY.
Волат свету
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла прэзентацыя манаграфіі даследчыка Анатоля Вераб’я “Максім Танк і польская літаратура”. На мерапрыемстве прысутнічалі запрошаныя літаратуразнаўцы, даследчыкі, выдаўцы, выкладчыкі, а таксама студэнты філфака БДУ.
Імпрэзу распачаў сам Анатоль Верабей, які распавёў пра творчыя пошукі Максіма Танка і ўплыў на іх польскай рамантычнай паэзіі. Аўтар зачытаў некаторыя цытаты са сваёй кнігі, якая, дарэчы, была пачатая яшчэ пры жыцці Песняра Нарачы (так некалі назваў Танка польскі пісьменнік Ежы Путрамант). “Максім Танк - вялікі беларускі і сусветны паэт, - адзначыў А. Верабей. - Ён выказваў прыхільнасць камуністам, але разам з тым ён быў патрыёт”.
А літаратуразнавец Ірына Багдановіч учыніла невялікую “правакацыю”, заявіўшы, што не прымае верш Танка, які лічыцца шэдэўральным, - “Ave Maria”. “Аўтар глядзіць на манашку абсалютна плоцкімі мужчынскімі вачыма. Таму не трэба адносіцца да класікаў як да нечага недатыкальнага”, - смеючыся дадала спадарыня Ірына.
Акрамя прэзентацыі кнігі, былі паказаныя фрагмент дакументальнага фільма пра Максіма Танка, мультымедыйная прэзентацыя з біяграфіяй класіка, а таксама выстава фонду бібліятэкі “Максім Танк - волат свету”.
“Танк панапісваў шмат муры…”
Свята з нагоды стагоддзя беларускага класіка прайшло і ў кнігарні “ЛогвінаЎ”. У цеснае памяшканне кнігарні, як заўсёды, набілася шмат людзей. Тут гледачоў таксама чакала прэзентацыя кнігі - зборніка вершаў Максіма Танка “Абвяржэнне”, укладальнікам якога стаў паэт Андрэй Хадановіч. Вядучым вечарыны быў пісьменнік Уладзімір Арлоў.
Напачатку Арлоў працытаваў словы паэта аб тым, што ён пачаў пісаць вершы са злосці, бо “ў тагачаснай заходне-беларускай паэзіі было шмат муры”. І дадаў: “Танк на схіле сваіх дзён добра ўсведамляў, што таксама панапісваў шмат муры з прысмакам савецкай ідэалогіі. Таму сваю апошнюю кнігу ён назваў “ERRATA”, што ў перакладзе з лаціны азначае “памылка”, гэта як яго “праца над памылкамі”.
Пісьменніца Людміла Рублеўская, выступаючы, распавяла, што для яе Максім Танк пачаўся нефармальна - у выглядзе дваровай песні пад гітару. І толькі значна пазней яна пазнаёмілася з яго верлібрамі і іншымі творамі. Людміла Рублеўская адзначыла, што Танку ўдалося “захаваць сябе ў сістэме паэтам”.
Да юбілею Максіма Танка Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў абвясцілі конкурс для маладых літаратараў і перакладчыкаў, фіналісты якога былі запрошаныя на вечар. Пісьменнік Валянцін Акудовіч з гэтай нагоды сказаў: “Калі б Танк пачытаў тэксты тых, каго мы выбралі ў лаўрэаты, яму б млосна зрабілася”. Але ж у хуткасці дадаў: “Дзясятка сённяшніх фіналістаў - гэта квет беларускай літаратуры ў бліжэйшыя часы”.
Неўзабаве канкурсанты пачалі выходзіць і зачытваць свае творы, а старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч віншаваў выступоўцаў, узнагароджваючы іх граматамі і кнігамі.
Завяршылася імпрэза міні-аўкцыёнам, на якім за 86 тысяч рублёў быў прададзены першы асобнік “Абвержання” з подпісамі выдаўцоў. У звычайным продажы кніга каштуе 36 тысяч.