Максіму Танку - 100 гадоў!

Источник материала:  

Калі дзяржава мае сапраўдных паэтаў, тады і сама дзяржава сапраўдная. Дзякуючы нашым вялікім нацыянальным паэтам, Беларусь і набыла маштаб дзяржаўнасці.

Максім Танк -- імя хрэстаматыйнае.

І гэта шчасце, што менавіта ў школьныя гады мы чыталі і вучылі на памяць -- “Паслухайце, вясна ідзе…”, “Павязлі цягнікі”, “Лісце каштанаў”, “Матыль”, “Спатканне”, “На пероне”, “Яна хату бяліла”, “Люцыян Таполя”, а таксама іншыя творы Максіма Танка -- песняра, які як творца пачынаўся з абароны роднага слова, з палітычнага змагання.

Для Максіма Танка родная мова з’яўлялася і цяжкім знакам лёсу, і прарочым сімвалам творчасці.

На лозунг нашых ворагаў: “Няма ніякіх беларусаў і іх мовы…” -- паэт адказваў:

Калі няма на свеце маёй мовы,

Майго народа і мяне самога, --

Дык для каго будуеце, панове,

Канцлагеры, катоўні і астрогі?

Супроць каго рыхтуеце расправы

І шыбеніцы ўзносіце пад хмары,

Штодня арганізуеце аблавы

І ўсіх мабілізуеце жандараў?

Супроць каго рыхтуеце вы змовы

З прадажнымі і юдамі і з богам, --

Калі няма на свеце маёй мовы,

Майго народа і мяне самога!

(Артыкул Леаніда Дранько-Майсюка, прысвечаны паэту, чытайце на 6-й старонцы.)

←Дни китайского кино пройдут в Минске с 26 сентября по 3 октября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика