За палітвязняў! (фота)
13.09.2012
—
Новости Культуры
Учора ў офісе Партыі БНФ Лявон Вольскі і гурт “Крамбамбуля” падтрымалі палітвязняў.
Музыка выступіў у межах музычнага марафона салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. У цесным памяшканні сабралося столькі людзей, што праціснуцца да ўваходу было амаль немагчыма.
Музыка прызнаўся, што ўдзел у акцыі ён узяў у першую чаргу з-за таго, што, на яго думку, на палітвязняў у нашай краіне звяртаюць мала ўвагі. Праграма гадзіннага канцэрту падыходзіла пад тэму – у асноўным гучалі лірычныя кампазіцыі.
Акрамя таго, Вольскі прызнаўся, што музыкі і іншыя творцы таксама жывуць, як закладнікі. Амаль немагчыма дабіцца дазволу на канцэрт той жа “Крамбамбулі” у Мінску, а афіцыйныя дзеячы працягваюць рабіць выгляд, што прабемы не існуе.